TRANSLATE

Славгородский район, Города и деревни Беларуси

СЛАЎГАРАД (да 23.5.1945 г. Прапойск) – (Славгород  Могилевской области) горад, цэнтр Слаўгарадскага раёна,гар. і сельскага Саветаў і СВК “Прысожжа”, за 76 км на ПдУ ад г. Магілёў, 58 км ад чыг. ст. крычаў на лініі Орша –Клімавічы, на аўтадарозе Доўск-Чэрыкаў, на правым беразе р. Сож (прыток р. Дняпро) пры ўпадзенні ў яго р. Проня, прыстань на р. Сож. 8,3 тыс. чал. (2008). Назва ў гонар слаўных перамог Сав. Арміі ў Вял. Айч. вайне 1941 — 45 гг. Ранейшыя назвы — Прупой (1136), Пропошкі (1387), Пропойск (1480), Пропорск (1489), Пропостько (1518), Пропоеск (1525), Пропосцеск (1526), Пропосцьск (1580) — маюць сувязь з назвай р. Проня (Пропасць), ў вусці якой размешчаны горад. Існуе легенда, што Прапойск нібыта быў закладзены Слагорыдам, а галава горада Дзмітрый Яншын дужа піў і прапіў яго.
Сляды дзейнасці чалавека у гэтай мясцовасці адносяцца да глыбокай старажытнасці. Каля вусця р. Проня, на правым беразе р. Сож, ў гар. парку захавалася гарадзішча эпохі Кіеўскай Русі, вядомае пад назвай Замкавая гара, за 1 — 1,3 км на У ад горада — 5 стаянак эпохі неаліту і каменнага веку і 2 паселішчы эпохі  Кіеўскай Русі. На Замкавай гары пры археал. раскопках выяўлены рэчы мілаградскай і штрыхаванай керамікі культур (VI-III ст.) і эпохі Кіеўскай Русі. У «Аповесці мінулых часоў» гаворыцца, што ў 984 г. ваявода кіеўскага кн. Уладзіміра Воўчы Хвост разбіў радзімічаў на р. Пішчань. Па некаторых меркаваннях, гэта бітва адбылася каля сучаснага Слаўгарада. У пісьмовых крыніцах Прапойск упершыню упамінаецца пад 1136 г. у складзе Смаленскага княства, калі ен быў невялікім гарадком з развітым гандлем. У пач. 13 ст. перайшоў да кіеўскіх князеў.
3 14 ст. ў ВКЛ як дзярж. ўладанне. У 1387 г. Прапошаск упамінаецца ў грамаце караля Уладзіслава кн. Скіргайлу. У 1406 г. згадваецца ў «Спісе гарадоў рускіх дальніх і блізкіх». У 1598 г. мястэчка, цэнтр староства Рэчыцкага павета Мінскага ваяв. У 1607 г. мяст. Прапойск упамінаецца ў Баркулабаускай хроніцы як дзярж. уласнасць. У 1601—02 гг. вельмі пацярпеў ад голаду і эпідэмій. У 1648— 67 гг. яго жыхары удзельнічалі ў антыфеадальнай барацьбе. 3 1660-х г. цэнтр староства Мсціслаўскага ваяв. У 1681 г. 65 двароў, дзярж. ўласнасць. У 1765 г. памеры мястэчка павялічыліся да 128 двароў, дзейнічала малітоўная школа, ў 1769 г. 130 двароў, 2 млыны. Пасля 1-га падзелу Рэчы Паспалітай (1772) ў складзе Рас. імперыі. Мястэчка стала хутка развівацца і ператварылася ў значны цэнтр рамяства і гандлю. У 1774 г. Кацярына II даравала князю А.М.Галіцыну Прапойскае староства з насельніцтвам 2827 чал. У 1786 г. ў мястэчку 102 двары, 803 жыхары, 3 царквы, 5 лавак, штогод праводзіліся 2 кірмашы. Умацоўваліся сувязі з рознымі гарадамі Рас. імперыі, паляпшаліся дарогі. Прадукцыя Прапойскага бровара прадавалася ў 11 карчмах  навакольных вёсак. У 1793 г. пабудавана новая царква.У 1799 г. 107 двароў, 845 жыхароў. У 1806 г. засн. Палатняная мануфактура, якая дзейнічала да сярэдзіны 19 ст. Працавалі 2 канатныя ф-кі, прыстань. Прапойск быў месцам ажыўленага гандлю лесам, адсюль яго сплаўлялі ў розныя месцы. 14.7.1812 г. 2-я рус. армія пад камандаваннем П.І.Баграціёна адыходзіла праз Прапойск на Смаленск. У 1848 г. ў Быхаўскім павеце Магіеўскай губ., 166 двароў. У 1826 г. каля Прапойска быў адкрыты жаночы пансіён. Пасля пракладкі ў 1851 г. Маскоўска-Варшаўскай шашы тут размясцілася паштовая станцыя, якая мела 9 коней. У 1846 г. 687 жыхароў. 3 1849 г. працаваў цагельны з-д. У пач, 19 ст. дзейнічалі палатняная мануфактура і дзягцярня (з 1857), з 1868 г. — канатна-вяровачнае прадпрыемства, маслабойні (адна з 1864 г., другая — з 1872), крупадзёркі (адна з 1871 г., другая — з 1878). Меліся аптэка, 40 крам, 2 праваслаўныя царквы. Буйнейшым з 25 рамесных прадпрыемстваў быў кафляны з-д Ганчарова (засн. у 1845 г., ў 1913 г. 30 рабочых), які штогод вырабляў да 40 тыс. плітак. Яго прадукцыя выкарыстана і для абліцоўкі Гранавітай палаты Маскоўскага Крамля. У 1913 г. на канатным прадпрыемстве (засн. у 1860) працавала 50 рабочых. 3 1876 г. дзейнічала гарбарная майстэрня, адкрыта бальніца, дзейнічала тэлегр. Станцыя. На прыстані штогод грузилася і разгружалася да 25 суднаў. У 1897 г. 618 двароў, 4351 жыхар. Меліся 3 канатныя з-ды, 10 кузняў, 4 млыны, 3 крупадзёркі, 10 маслабоень, параходная прыстань, паштова-тэлегр. станцыя, хлебазапасны магазін, 80 лавак, 3 карчмы, 3 заезныя дамы, 2 царквы. 2.10. 1864 г. адкрыта школа (нар. вучылішча), будынак для якой пабудаваны на сродкі мясц. праваслаўнага брацтва. Пры школе мелася рамеснае аддз. Дзейнічалі таксама царк.прыходская школа, гар. вучылішча (з 1909), ператворанае ў 1913 г. ў вышэйшае змешанае пач. вучылішча. У пач. 1904 г.
адбыліся 2 стачкі рабочых-краўцоў, ў 1905 г. — сход рабочых, а 1 мая — агульная забастоўка. У 1909 г. 554 двары, 2906 жыхароў.

Сав. улада устаноўлена ў ліст. 1917 г. Пачаў дзейнічаць мясц. Савет. Аднак у канцы студз. 1918 г. Быхаўскі павет, куды ўваходзіў і Прапойск, занялі войскі ген. Доўбар-Мусніцкага. У сак.— крас. 1918 г. мястэчка было вьзвалена, але частка Быхаўскага павета ўсе яшчэ заставалася пад акупацыяй. Некаторы час ў 1918 г. ў сувязі з акупацыяй Быхава войскамі кайзераўскай Германіі ў Прапойску размяшчаўся Быхаўскі рэўком. У кастр. 1919 г. створана парт. ячэйка, у якую ў той час уваходзілі 4 члены і 2 кандыдаты у члены партыі. У 1919 — 20 гг. пакладзены канец дзейнасці розных банд. Ураджэнец Прапойска Р.І.Нікіцін быў актыўным ўдзельнікам барацьбы за ўстанауленне Сав. улады у Быхаўскім р-не.  Ен быў дэлегатам 5-га Усерас. з'езда Саветаў, на якім слухаў выступленне У.І.Леніна, удзельнічаў у разгроме мяцяжу левых эсэраў у Маскве.
3 1919 г. Прапойск у Гомельскай губ. РСФСР, цэнтр воласці. Меўся шэраг рамесных майстэрань, у т.л. арцель «Чырвоны дрэваапрацоўшчык», гарбарная арцель «Чырвоны інвалід», панчошная арцель, 2 камнедрабільні, 1 паравы і 3 ветраныя млыны. 23.6.1923 г. пачало дзейнічаць с.-г. крэдытнае т-ва (709 чл.), а 15.7.1923 г. арганізуецца Прапойскае с.-г. каап. т-ва (501 чал.). Школа ў 1918 г. ператворана ў вышэйшае пач. вучылішча, на аснове якога у 1924 г. арганізаваны 7-гадовая, а ў 1937 — сярэдняя школа. 20.11.1919 г. адкрыты клуб з б-кай. 30.6.1923 г. створана вал. парт. ячэйка, у якую уваходзілі 24 чл. партыі.
3 17.7.1924 г. Прапойск — цэнтр раена Магілеўскай акругі. Паводле перапісу 1926 г. 4428 жыхароў. Асн. іх заняткам паранейшаму заставалася земляробства. У 1924 г. створана с.-г. арцель, 21.8.1925 г.— садова-агародніцкае т-ва «Ясная Паляна», у крас. 1928 г. — малочная арцель. У 1927 г. арганізаваны калгас «Перадавік», у 1928 г. — калгас «Вылучэнец». Пашырыла выпуск прадукцыі мясц. прам-сць, ствараліся новыя і абнаўляліся старыя прадпрыемствы. Паспяхова дзейнічаў смалакурны з-д імя К.Я.Варашылава (38 раб.), ў 1928 г. створана швейная арцель «Кастрычнік», маслабойнае прадпрыемства, узведзены новы будынак для школы, дзейнічалі канатная ф-ка, кафляны з-д, прыстань, нар. дом. Разгортвалася мясц. тэлеф. сувязь, аднак да 1926 г. Прапойск не меў такой сувязі з Магілёвам. У 1927 г. пачалі дзейнічаць метэаралагічная станцыя, крэдытнае т-ва. У 1930 г. пабудаваны крамянева-драбільны з-д «Мінерал», маслазавод і некалькі іншых невялікіх прадпрыемстваў. У 1932 г. пачала выходзіць раённая газ. “Калгасны шлях”(з 1965 г. “Ленінскае слова”, цяпер “Прысожскі край”). Угэтым жа годзе пачала дзейнічаць Прапойская МТС (рэарганізавана 31.3.1958), у якой ў 1936 г. было 42 трактары і шмат іншай тэхнікі. При МТС мелася майстэрня па рамонце трактароў і іншай с.-г. тэхнікі, паслугамі якой карысталіся таксама Краснапольская, Чзрыаўская і Кармянская МТС. У 1938 г. ў МТС ужо было 56 трактароў, 5 збожжаўборачных камбайнаў, 14 складаных малатарань, 4 грузавыя аўтамашыны. У 1935 г. пабудавана электрастанцыя магутнасцю 35 кВт, абсталяваны радыёвузел на 369 радыкропак, а ў 1939 г. уступіў ў строй радыёвузел на 5 тыс. радыёкропак, што паскорыла радыёфікацыю райцэнтра і 6ліжэйшых весак. У 1939 г. пабудаваны раймаг, аптэка, радзільны дом, наладжана вулічнае электрычнае асвятленне.
27.9.1938 г. Прапойск атрыаў статус гар. паселка.
У першьiя дні Вял. Айч. вайны з Прапойска пайшло на фронт каля 200 чал.
12.8.1941 г. гар. паселак акупіраваны ням.фаш. захопнікамі. Падп. райком КП(б) Б (12.8 — 1.10.1943 г., сакратар М.М.Нікіцін) і падп. райком ЛКСМБ (1.6— 1.10.1943 г., сакратары В.П.Самусенка і П.Г.Кудраўцаў) базіраваліся ў партыз. атрадзе № 43 імя К.Я.Варашылава. Друкаваным органам быа газ. «За Советкую Родину» (рэдактар В.Я.Гапееў). На паўд.-зах. ускраіне, каля аутадарогі Слаўрад — Рагачоў ў брацкай магіле пахавана 49 сав. воінаў, якія загінулі у жн. 1941 .25.11.1943 г. часці Верхнедняпроўскай ордэна Чырвонага Сцяга 324-й стралк. дывізіі сумесна з партыанамі вывалілі гар. паселак. На ПнУ ад горада, а таксама на тэр. школы-інтэрната і на гар. могілках, ў брацкіх магілах пахавана 895 сав. воінаў, якія загінулі ў баях за вызваленне Прапойска.
 Адразу пасля вызвалення была адноўлена тэлегр. і тэлеф. сувязь, якая з кожным годам пашыралася. Праз 35 дзен пасля вызвалення, дзякуючы вял. намаганням насельніцтва, пачаў працаваць райпрамкамбінат. Слаўгарадская МТС, якая да вайны мела 61 трактар, 8 збожжауборачных камбайнаў, 15 складаных малатарняў і шмат іншай тэхнікі, пасля вызвалення раёна пачала працу з таго, что па частках было сабрана 5 трактароў, а ў 1945 г. яна ужо была ў ліку першых па рэспубліцы па рамонце тэхнікі. 3 23.5.1945 г. Прапойск стаў горадам. У 1946 г. адкрыты дзіцячы дом, ў 1947 г. адноўлена электрастанцыя.

У 2007 г. ў горадзе размешчана цэнтр. сядзіба СВК «Прысожжа», які спецылізуецца на мяса-малочнай жывелагадоўлі. Планіровачная структура горада склалася пад уплывам прыродна-геагр. і сац.-гіст. умоў. Бераг р. Сож мае ў межах горада стромкія схілы з глыбокімі равамі. Перавышэнне верхняй броўкі рэльефу над узроўнем ракі ў цэнтр. частцы горада складае звыш 30 м. Бераг жа р. Проня ў паўн. частцы горада паніжаны, забалочаны. Гіст. планіровачным ядром Слаўгарада з'яуляецца помнік археалогіі — старажытнае гарадзішча. У перыяд позняга феадалізму на адносна роўным рэльефе склаліся блізкая да сучаснай прамавугольная сетка вуліц і своеасаблівы цэнтр. У канцьi 18 ст. на высокім беразе Сожа, парэзаным 3 равамі, быў закладзены пейзажныпарк, ў якім захаваліся рэшткі палаца кн. Галіцына і 2 высокія земляныя тэрасы. У 1791— 93 гг. ў цэнтры горада узведзена мураваная царква Раства Прасвятой Багародзіцы, якая зараз з'яўляецца помнікам архітэктуры класіцызму. Інтэр'ер цэнтрычнага крыжова-купальнага храма аздоблены вял. колькасцю фрэсак. Захаваліся таксама будынкі царк.-прыходскай школы і паштовай станцыі.
Першы ген. план планіроўкі і забудовы Слаўгарада распрацаваны ў 1971 г. Мінскім філіялам Цэнтр. н.-д. і праектнага ін-та горадабудаўніцтва. Там жа ў 1973 г. зроблены праект дэталевай планіроўкі цэнтра. Сучаснае будаўніцтва вядзецца паводле ген. плана 2007 г. Захавалася гіст. планіроўка — прамавугольная сетка вуліц з невялікімі кварталамі. Архітэктурна-планіровачную структуру горада вызначаюць вуліцы Ленінская, Кастрычніцкая і Калініна. На Цэнтр. плошчы (прымыкае да вуліцы Кастрычніцкай) склаўся адм.-гасп.і культ.цэнтр, бульварам злучаны з паркам. Цэнтр. частка забудавана 2- і 5-павярховымі жылымі дамамі. У астатняй частцы пераважае аднапавярховая забудова сядзібнага тыпу. Зона адпачынку на берагах рэк Проня і Сож. У 2000-я г. пабудаваны лазнева-аздараўленчы комплекс, будынкі пенсіённагафонду і акцыянернага ашчаднага банка «Беларусбанк», 2 станцыі абезжалезвання вады, артэзіянская свідравіна з воданапорнай вежай, праведзена добраўпарадкаванне старажытнага парку. Вытв. зоны склаліся ў паўд.-зах. (па вуліцы Калініна — дарога ў Доуск) і ў паўд. (каля р. Сож) частках. Працуюць з-ды жалезабетонных вырабаў, агароднінасушыльны, цагельны, масласыраробны, хлебазавод, камбінаты прам. і быт. абслугоўвання насельніцтва, раеннае аграпрам. аб'яднанне, раённыя ветэрынарная, СВП па племянной справе і санітарна-эпідэміялагічная станцыя, лясніцтва. Дзейнічаюць гасцініца «Сож», шэраг магазінаў, раеннае аддз. сувязі, кінатэатр, Дом быту, прафес. ліцэй, 3 агульнаадукацыйныя, муз., дзіцяча-юнацкая спарт. школы, раенны Цэнтр культуры і нар. творчасці, цэнтр. раённая, дзіцячая і гар. б-кі, 3 дзіцячыя дашкольныя ўстановы, раённая бальніца, паліклініка, аптэка, раённы цэнтр гігїены і эпідэміялогії, тэр. цэнтр сац. абслугоўвання насельніцтва, аўтаклуб. Ёсць футбольныя палі, комплексныя спарт. пляцоўкі і трэнажорныя залы, раенная арг-цыя Бел. т-ва паляўнічых і рыбаловаў, райдзяржінспекцыя па насенняводстве, каранціне і абароне раслін. Брацкія магілы і могілкі сав. воінаў, якія загінулі ў гады Вял. Айч. вайны, помнік адселеным вёскам (горад пацярпеў ад катастрофы на Чарнобыльскай атамнай электрастанцыі). Захаваліся помнікі архітэктуры- царква Раства Прасвятой Багародзіцы, парк (18 ст.), будынак паштовай станцыі (19 ст.); помнік археалогіі — гарадзішча стараж. Слаўгарада.
Слаўгарад — радзіма ген.-лейт. авіяцыі, удзельніка нац.-рэв. вайны ў Іспанії у 1936 — 37 гг., баеў на р. Халхін- Гол ў 1939 г., Вял. Айч. вайны і разгрому японскай Квантунскай армії ў 1945 г. В.М.Бібікава (1910 — 92); бел. гісторыка, рэліг. дзеяча, краязнаўцы, археографа і мовазнаўцы І.І.Грыгаровіча (1792 — 1862); вядомага канявода, кавалера ордэна Леніна, дэп. Вярх. Савета СССР М.Е.Батоўкіна (1873 — 1947); электрафізіелага, акадэміка  АН Украіны Д.С. Варанцова (1886- 1965); доктара тэхн. навук, праф. М.С. Моўніна; бел. пісьменніка, публіцыста Ф.У.Шкірманкова (н. у 1926); бел. мастака Л.М.Гоманава (н. у 1953).
За 1,2 км на ПнЗ ад горада размешчана радовішча даламіту (разведаны запасы 277 тыс. т), якое распрацоўваецца мясц. будаўнічымі арг-цыямі.
У склад Кабінагорскага с/с, цэнтрам якога з'яўляецца г. Слаўгарад, уваходзяць горад і 15 весак.
На жаль лёс вёсак і яго жыхароў у сучаснасці выклікае прыкрыя пачуцці. Вёскі знікаюць, нават старых амаль у палове с з іхне засталося. а у каго няма і радні, то, мабыць, лепшы лёс для такіх - гэта дом прыстарэлых

(Увага! Многія, хто чытаюць гэтую, часам настальгічную інфармацыю, мараць наведаць месцы свайго дзяцінства, ці магілы продкаў. Часцей за ўсё падарожжа да іх прыйдзецца пачынаць з прыезду ў Магілёў. Таму вельмі карыснай апынецца даведачная інфармацыя аб тым, як даехаць з Магілёва аўтобусам (маршруткай), а таксама цягніком у Магілёў і назад. Там ужо пазначаны і  тэлефоны выкліку таксі і расклад гарадскога грамадскага транспарту).

АГЕЕВА (деревня Агеево Славгородского района) — былы паселак у б. Старынкаўскім с/с, за 23 км на ПдУ ад Слаўгарада, 93 км ад Магілёва, 63 км ад чыг. ст. Чавусы на лінії Магілёў — Крычаў. Рэльеф раўнінны, на 3 і Пд межаваў з лесам. На У цячэ р. Галуба (прыток р. Сож). Транспартныя сувязі па мясц. дарозе праз всскі Старынка, Крамянка і далей па шашьi Доўк — Чэрыкаў. Веска пацярпела ад катастрофы на Чарнобыльскай атамнай электрастанцыі.
Засн. у 1920-я г. 3 1924 г. ў Прапойскім (з 23.51945 г. Слаўгарадскі) р-не Магіёўскай акругі (да ліп. 1930), з 15.1.1938 г. у Маплёўскай вобл. У 1930-я г. пасялкоўцы аб'ядналіся ў калгас. У Вял. Айч. вайну з жн. 1941 г. да 25.11.1943 г. акупіраваны ням.-фаш. захопнікамі. У 1962— 65 гг. ў Краснапольскім р-не. У 1990 г. было 6 гаспадарак, 11 жыхароў. У складзе саўгаса «Памяць Фрунзе» (цэнтр — былая в. Старынка). Планіровачна складаўся з кароткай прамалінейнай вуліцы амаль шыротнай арыентацьiі, забудаванай няшчыльна, традыц. драўлянымі сял. сядзібамі.
АЗАРЬІЧЬІ (деревня Азаричи Славгородского района)— веска у Лапаціцкім с/с, за 25 км на ПнЗ ад Слаўгарада, 45 км ад Магілёва, 27 км ад чыг. ст. Чавусы на лінії Магілеў — Крычаў. Рэльеф раўнінны. На Пд цячэ р. Раста (р. Реста прыток р. Проня), на У — яе прыток р. Рудня. Транспартныя сувязі па мясц. дарозе праз в. Пацяраеўка і далей па шашы Слаугарад — Магілёў. 28 гаспадарак, 49 жыхароў (2007).
За 1,5 км на 3 ад вескі, на левым беразе р. Раста, паміж 2 ярамі размешчана гарадзішча ранняга жал. веку, што сведчьщь аб засяленні гэтых месц у глыбокай старажытнасці. Упершыню у пісьмовых крыніцах вёска упамінаецца ў захаваўшыхся фрагментах інвентару за 1560 г. як сяло ў ВКЛ (Вялікім Княстве Літоўскім), якое налічвала 3 дымы, з'яўлялася дзярж. уласнасцю. У 1563 г. перададзена ў часовае валоданне шляхціцу, у 1580 г. ў Аршанскім павеце Віцебскага ваяв., ў валоданні памешчыка. У 1604 г. 4 двары, дзярж. ўласнасць. У 1635 г. у Асавецкім войтаўстве Магілёўскай эканомії Аршанскага павета. У 1742 г. 20 гаспадарак, у Восаўскім войтаўстве Магілёўскага староства-эканомії, меліся 2 млыны. Пасля 1-га падзелу Рэчы Паспалітай (1772) ў складзе Рас. імперыі. На карце 1777 г. адзначаны Азарычы і вадзяньi млын. У 1799 г. 27 двароў, 196 жыхароў. У 1874 г. адкрыта школа (нар. вучылішча). У 1877 г. пабудавана мураваная Троіцкая царква. У 1897 г. ў Даўтамохскай вол. Быхаўскага павета Магілёўскай губ., 51 двор, 347 жыхароў. Меліся хлебазапасны магазін (адкрьгты не пазней 1882), піцейны дом. У 1909 г. 60 двароў, 415 жыхароў. У 1910 г. належала Устаненскаму сельскаму т-ву, 38 двароў, 267 жыхароў. 3 1919 г. ў Быхаўскім павеце Гомельскай губ. РСФСР, з 1924 г. ў Прапойскім (з 23.5.1945 г. Слаўгарадскі), ў 1926 г. 420 жьгхароу, 4-класная школа. 3 15.1.1938 г. ў Магілёўскай вобл. На базе дарэв. створана прац. школа 1-й ступені, у якой ў 1925 г. было 66 вучняў, дзейнічаў драмгурток. У 1930 г. для школы пабудавана памяшканне. У 1931 г. пач. школа стала двухкамплектнай. У 1930-я г. вяскоўцы аб'ядналіся ў калгас «Чырвоная Зорка». У Вял. Айч. вайну з жн. 1941 г. да 25.11.1943 г. акупіравана ням.-фаш. захопнікамі. У брацкай магіле на вясковых могілках, што у цэнтры вескі, пахаваны каля 100 сав. воінаў, якія загінулі у 1943 г. Пасля вайньi пабудавана электрастанцыя для задавальнення калгасных патрэб. У 1950 г. уведзены ў строй радыёвузел, веска была радыёфікавана, а потым — электрыфікавана. У 1990 г. ў складзе племсаўгаса «Жалезінскі» (цэнтр — в. Лапацічы), 73 гаспадаркі, 139 жыхароў. Размешчаньг вытв. аддзяленне і ферма буйной рагатай жывелы, былі 8-гадовая школа, клуб, б-ка, фельч.-акушэрскі пункт, магазін, аддз. сувязі, аддз. ашчаднага банка. Веска пацярпела ад катастрофьi на Чарнобыльскай атамнай электрастанцыі. Праект планіроўкі і забудовы вескі распрацаваньг ў 1973 г. Магілёўскім філіялам ін-та «Белкалгаспраект». Аснову планіроўкі складаюць 2 крывалінейныя паралельныя вуліцы, арыентаваныя амаль мерыдыянальна ўздоўж р. Рудня, на Пд злучаныя кароткай прамалінейнай вуліцай. Забудавана двухбакова, шчыльна, традыц., пераважна драўляньгмі дамамі сядзібнага тыпу. Грамадскія будынкі размешчаны сярод жылой забудовы. Вытв. сектар — на У, на левым беразе р. Рудня.
АЛЯКСАНДРАЎКА  (деревня Александровка Славгородского района) — веска ў Гіжэнскім с/с, за 13 км на ПнУ ад Слаўгарада, 83 км ад Магілёва, 40 км ад чыг. ст. Верамейкі на лінії Магілёў — Крычаў. Рэльеф раўнїнны, вакол лес. Транспартныя сувязі па шашы Слаўгарад — Чэрыкаў, якая праходзіць паблізу вескі. 26 гаспадарак, 51 жыхар (2007).
За 1,5 км на ПдЗ ад вескі на правьгм беразе р. Сож знаходзіцца стаянка каменнага веку і паселішча эпохі Кіеўскай Русі, што сведчыць аб засяленні гэтых месц у глыбокай старажытнасці. У пісьмовых крыніцах веска ўпершыню упамінаецца пад 1858 г. ў Чэрыкаўскім павеце, 88 рэвізскіх душ, мелася карчма. У 1880 г. 52 двары, 223 жыхары. У 1884 г. 40 двароў, 189 жыхароў. Частка вяскоўцаў займалася сталярным і бандарным промысламі. У 1897 г. веска і фальварак у Даўжанскай вол. Чэрыкаўскага павета Магілеўскай губ. У 1909 г. ў весцы 46 двароў, 333 жыхары, ў фальварку 61 жыхар. У1909 г. адкрыта царк.-прыходская школы, якая ў 1917 г. стала земскай, размяшчалася ў  наемным памяшканні. У 1910 г. ў Даўжанскай вол. Чэрыкаўскага павета, належала Аляксандраўскаму сельскаму т-ву, 46 двароў, 303 жыхары. Адносілася: да Азерскага праваслаўнага прыхода. 3  1919 г. ў Быхаўскім павеце Гомельскай губ. РСФСР, 3 1924 г. ў Прапойскім (3 23.5.1945 г. Слаўгарадскі) р-не, ў 1926 г. у весцы 427 жыхароў, 4-класная школа. У 1962 — 65 гг. ў Краснапольскім р-не Магіёўскай акругі БССР (да ліп. 1930), 3 15.1.1938 г. у Маплёўскай вобл. 3 20.8. 1924 г. да 21.8.1925 г. цэнтр сельсавета. На базе дарэв. створана прац. школа 1-й ступені, у якой ў 1925 г. было 45 вучняў. У 1928 г. пач. школа стала двухкамплектнай, для яе пабудавана памяшканне. Тут вучыліся таксама дзеці з бліжэйшых хутароў і в. Ходараў 2. У 1923 г. арганізавана меліярацыйнае т-ва. У 1930-я г. вяскоўцы аб'ядналіся ў калгас. У 1940 г. 76 двароў, 281 жыхар. У Вял. Айч. Вайну з жн. 1941 да 3.10.1943 акупіравана ням. фашысцкімі захопнікамі. У 1941 г. каля вескі прьі пераправе цераз Сож у час вьіхаду з акружэння загінуу ген.-маер П.Н.Ахлюсцін, камандзір 13-га механізаванага корпуса, які свой першьі бой прьіняу 22 чэрв. у першыя гадзіньі вайньі каля Бельска. У жн. 1943 г. акупантьі спалілі 20 двароу, загубілі 6 жьіхароу. У 1943 г. ў час наступлення Чырвонай Арміі партызаны утрымлівалі каля вескі пераправу да падыходу сав. войск. Пасля вайны адбудавана. У 1962—65 гг. ў Краснапольскім р-не. У 1990 г. ў складзе калгаса «40 гадоў Кастрычніка» (цэнтр — в. Ходараў), 21 гаспадарка, 34 жыхары. Былі вытв. брыгада, магазін. Веска пацярпела ад катастрофьі на Чарнобыльскай атамнай электрастанцыі. Планіровачна складаецца з кароткай прамалінейнай вуліцы, арыентаванай з ПнУ на ПдЗ і забудаванай двухбакова, традыц. драўляньімі дамамі сядзібнага тыпу.
АНЕЛІНА (деревня Анелино Славгородского района)— былы паселак у б. Баханскім с/с, за 34 км на ПдЗ ад Слаўгарада, 37 км ад чыг. ст. Быхаў на лініі Маплёў — Жлобін. Рэльеф раўнінны. На Пн і праз паселак праходзяць меліярацьійныя каналы, злучаныя з р. Баброўка (прыток р. Дняпро). Транспартныя сувязі па мясц. дарозе праз в. Вялікая Зімніца і далей па шашьі Слаўгарад — Доўск. Паселак пацярпеў ад катастрофы на Чарнобыльскай атамнай электрастанцыі.
У 1847 г. веска, цэнтр маентка, ўласнасць памешчыка. Гаспадар маёнтка валодаў у 1856 г. 3270 дзес. зямлі і карчмой. У 1857 г. хутар Анелін у Быхаўскім павеце, уласнасць памешчыка. У 1897 г. 4 двары, 32 жыхарьі. У 1909 г. 51 жыхар. Адносіўся да Журавіцкага рымска –каталіцкага прыхода. З 1919 ў Быхаўскім павеце Гомельскай губ. РСФСР, з 20.8.1924 ў Журавіцкім, з 8.7. 1931 г. ў Быхаўскім ,з 12.2.1935 ў Доўскім, з 5.4. 1935 г. ў Журавіцкім, з 17.12.1956 г. ў Быхаўскім, з 31.3. 1958 г. ў Слаўгарадскім, з 26.12.1962 г. ў  Быхаўскім, з 6.1. 1965 г. ў Слаўгарадкім р-нах Магілёўскай акругі БССР (да ліп.1930), з. 15.1.1938 г. ў Гомельскай, з. 17.12. 1956 г. ў Магілёўскай абласцях. У 1930-я г. вяскоўцы ўступілі ў калгас. У Вял. Айч. вайну з жн. 1941 г. да 25.11.1943 г. акупіраваны ням.-фаш. захопнікамі. У 1990 г. ў складзе калгаса імя А.В.Суворава (цэнтр — в. Бахань), 50 гаспадарак, 158 жыхароў. Былі вытв. брыгада і ферма буйной рагатай жывелы, клуб, магазін. Меліярацыйным каналам паселак падзяляўся на зах. (крывалінейная вуліца, арыентаваная з Пн3 на ПдУ) і усх. (2 кароткія прамалінейныя вуліцы мерыдыянальнай арыентацыі, злучаны прамалінейнай вуліцай шыротнай арыентацыі) часткі. Быў забудаваны пераважна двухбакова, шчыльна, традыц. драўлянымі дамамі сядзібнага тыпу. На ПнУ адасоблена размяшчаўся гасп. сектар.
БАРСУКОЎКА ( деревня Барсуковка Славгородского района)— былая веска ў Васькавіцкім с/с, за 10 км на Пд ад Слаўгарада, 80 км ад Магілёва, 50 км ад чыг. ст. Чавусы на лініі Магілёў — Крычаў. Рэльеф  раўнінны, на 3 мяжуе з лесам. Транспартныя сувязі па мясц. дарозе і далей па шашы Слаўгарад — Доўск. Веска пацярпела ад катастрофы на Чарнобыльскай атамнай электрастанцыі.
У 1857 г. веска ў Быхаўскім павеце, уласнасць памешчыка. У 1858 г. 75 рэвізскіх душ, у 1897 г. ў Прапойскай вол. Быхаўскага павета, 25 двароў, 188 жыхароў. Меўся хлебазапасны магазін (адкрыты не пазней 1882). У 1909 г. 34 двары, 227 жыхароў, у 1910 г. уваходзіла ў склад Барсукоўскага сельскага т-ва. 3 1919 г. ў Быхаўскім павеце Гомельскай губ. РСФСР, з 1924 г. ў Прапойскім (з 23.5.1945 Слаўгарадскі) р-не Магілеўскай акругі  БССР (да ліп. 1930), у 1926 г. 294 жыхары. 3 15.1.1938 г. ў Магілёўскай вобл. 10.6.1920 г. адкрыта школа па ліквідацыі непісьменнасці сярод дарослых. У 1930-я г. вяскоўцы уступілі ў калгас. У Вял. Айч. вайну з жн. 1941 г. да 25.11.1943 г. акупіравана ням.-фаш. захопнікамі. У 1962 — 65 гг. ў Быхаўскім р-не. У 1990 г. ў складзе калгаса імя У.І.Леніна (цэнтр — в. Гайшын), 19 гаспадарак, 30 жыхароў. Быў магазін. планіровачна складалася з 2 прамалінейных кароткіх вуліц мерыдыянальнай і шыротнай арыентацыі, забудаваных традыц. драўлянымі сял. сядзібамі.
За 1 км на ПдУ ад б. вескі знаходзіцца радовішча мелу (разведаныя запасы 3,3 млн. т).
БАХАНЬ (деревня Бохань Славгородского района) — былая веска, былы цэнтр сельсавета (з 20.8.1924) і калгаса імя А.В. Суворава, за 27 км на Пд3 ад Слаўгарада, 97 км ад Магілёва,42 км адчыг. ст. Быхаў на лініі Магілёў — Жлобін. Рэльеф раўнінны, у цэнтры вадаем, на Пд, 3 ад вескі і праз яе праходзілі меліярацыйныя каналы, злучаныя з р. Баброўка (прыток р. Дняпро). Транспартныя сувязі па мясц. дарозе праз былую в. Вялікія Зімніцы, в. Малая Зімніца і далей па шашы Доўск— Слаўгарад. Веска пацярпела ад катастрофы на Чарнобыльскай атамнай электрастанцьп, адселена.
Вядома паводле пісьмовых крыніц з 1567 г. як сяло ў Рэчыцкім павеце ВКЛ (Вялікага Княства Літоўскага), шляхецкая ўласнасць. У 1586 г. Боханы ў Рагачоускай вол., дзярж. уласнасць. У 1747 г. 66 двароў. Пасля 1-га падзелу Рэчы Паспалітай (1772) ў складзе Рас. імперыі. У 1799 г. 58 двароў, 577 жыхароў. У 1841 г. пабудавана царква з дрэва. У 1858 г. ў Быхаўскім павеце, 46 рэвізскіх душ, уласнасць памешчыка. У 1864 г. адкрыта школа (нар. вучылішча), у якой ў 1889 г. навучалася 40 хлопчыкаў. Непадалеку быў аднайменны маентак, гаспадар якога меў у 1862 г. 1311 дзес. зямлі і карчму. У 1880 г. 86 двароў, 528 жыхароў. Апрача земляробства вяскоўцы займаліся калесным, кушнерскім, кавальскім, бандарным ї кравецкім промысламі. У 1897 г. 134 двары, 270 жыхароў.  Дзейнічалі казённая вінная крама і лячэбніца. У 1917 г. у в. Бахань 1 — 104 дварьі, 760 жыхароў, у в. Бахань 2 — 333 жыхары. На базе дарэв. створана прац. школа 1-й ступені. Дзейнічаў гурток па ліквідацыі непісьменнасці сярод дарослых. 3 1919 г. у Быхаўскім павеце Гомельскай губ. РСФСР, з 20.8.1924 г. ў Журавіцкім, з 8.7.1931 г. ў Быхаўскім, з 12.2.1935 г. ў Доўскім, 3 5. 4.1935 г.  ў Журавіцкім, з 12.12.1956 г. ў Быхаўскім, з 31.3.1958 г. ў Слаўгарадскім, з 25.12.1962 г. у Быхаўскім, з 6.1.1965 г. ў Слаўгарадскім р-нах Магілёўскай акругі БССР (да ліп. 1930), Гомельскай вобл. (15.1. 1938 — 17.12.1956), з 12.12.1956 г. ў Магілёўскай вобл. 2.6.1919 г. адкрыта хата- чытальня. У 1924 г. арганізавана с.-г. т-ва, якоеаб'ядноўвала 60 гаспадарак. У 1930-я г. вяскоўцы аб'ядналіся ў калгас. У Вял. Айч, вайну з жн. 1941 г. да 25.11.1943 г. акупіравана ням.-фаш. захопнікамі. У 6рацкай магіле, што у цэнтры вёскі, пахаваны 97 сав. воінаў якія загінулі ў 1943 г. На фронце і ў партыз. барацьбе загінулі 227 жыхароў з весак Баханскага с/с. У памяць аб іх ў 1967 г. у цэнтры вёскі узведзена мемарыяльная сцяна, на якой 2 дошкі з іменамі загінуўшых. У 1990 г. 6ыло 189 гаспадарак, 498 жыхароў.  У весцы размяшчаліся вытв. брыгада, жывелагадоўы комплекс, майстэрня па рамонце с.-г. тэхнікі, лесапільня, устаноўка па прыгатаванні вітаміннай мукі, былі клуб, 6-ка, 8-гадовая школа, інтэрнат, урачэбны участак, аптэка, магазін, аддз. сувязі, аддз. ашчаднага банка, комплексны прыёмны пункт быт. абслугоўвання насельніцтва. Праект планіроўкі і забудовы быў распрацаваны ў 1984 г. Магілеўскім філіялам ін-та «Белкалгаспраект». Планіровачна складалася з паўн., зах. і усх. частак, падзеленых паміж сабою меліярацыйным каналам і штучным вадаемам. Кожная частка мела прамавугольную сетку вуліц, забудаваных двухбакова, шчыльна, традыц. драўляньімі дамамі сядзібнага тыпу. Уздоўж вадаема, паміж паўн. і усх. часткамі, размяшчаўся грамадскі цэнтр. Тут жа было пабудавана шмат мураваных адна- і двухпавярховых жылых дамоў. Вытв. сектар разгрупаваны ў розных частках вескі, на Пд — калгасны сад.
У склад сельсавета уваходзілі 4 вёскі і 9 пасёлкаў. Да 1977 г. ў склад сельсавета уваходзіў таксама пас. Паленава, які перастаў існаваць.
БЛАГАДАЦЬ (деревня Благодать Славгородского района)— веска ў Кабінагорскім с/с, за 14 км на ПдУ ад Слаўгарада, 84 км ад Магілёва, 54 км ад чыг. ст. Чавусы на лініі Магілёў — Крычаў. Рэльеф раўнінны, вакол лес. На Пд цячэ ручай і прыток р. Сож). Транспартныя сувязі па мясц. дарозе праз былую в. Кліны і далей па шашы Слаўгарад — Доўск. 7 гаспадарак, 10 жыхароў (2007).
Вядома па пісьмовых крыніцахз 19 ст. Памешчык меў тут ў 1873 г. 6586 дзес. зямлі, вадзяны і ветраны млыны, карчму. У 1897 г. фальварак (1 двор, 19 жыхароў) ў Старынскай вол. Чэрыкаўскага павета Магілеўскай губ. Належаў княгіні М.А. Крапоткінай, адносіўся да Наваельненскага праваслаўнага прыхода. У 1913 г. пачаў дзейнічаць вінакурны з-д. 3 1919 г. ў Быхаўскім павеце Гомельскай губ. РСФСР, з 1924 г. ў Прапойскім (з 23.5.1945 Слаўгарадскі) р-не Магілеўскай акругі БССР (да ліп. 1930), ў 1926 г. паселак ў Каменкаўскім с/с. 3 15.1.1938 г. ў Магілёўскай вобл. У 1931 г. арганізаваны калгас, у 1939 г. адкрыты ўрачэбны участак. У Вял. Айч. вайну з жн. 1941 г. да 2.10.1943 г. акупіравана ням.-фаш. захопнікамі. У брацкай магіле, што за 1,5 км на 3 ад вёскі, пахаваны 3 сав. воіны, якія загінулі ў 1943 г. ў баях за вызваленне раёна. 3 1962 — 65 гг. у Краснапольскім р-не. У 1990 г. ў складзе саўгаса «Памяць Фрунзе» (цэнтр — в. Старынка), 18 гаспадарак, 42 жыхары. Дзейнічаў магазін. Веска пацярпела ад катастрофы на Чарнобыльскай атамнай электрастанцыі. Планіровачна  складаецца з прамавугольнай вуліцы мерыдыянальнай арыентацыі, забудванай няшчыльна, двухбакова традыц. драўлянымі дамамі сядзібнага тыпу.
БОРКІ (деревня Борки Славгородского района ) –былая вёска ў б Баханскім с/с, за 30 км на З ад Слаўгарада, 100 км ад Магілёва,  36 км ад чыг. ст. Быхаў на лініі Магілёў — Жлобін, на левым беразе р. Ухлясць. Рэльеф раўнінны, на У мяжуе з лесам. Транспартныя сувязі па мясц. дарозе праз былыя вескі Хачынка, Кульшычы, Шаламы і далей па шашы Слаўгарад— Доўск. Веска пацярпела ад катастрофы на Чарнобыльскай атамнай электрастанцыі.
Вядома па пісьмовых крыніцах з 19 ст. 
3 1880 г. тут дзейнічала дзягцярня. У 1897 г. хутары Боркі 1 (1 двор, 6 жыхароў) і Боркі 2 (3 двары, 32 жыхары) у Баханскай вол. Быхаўскага павета Магілёўскай губ. У 1909 г. ў Борках 1 быў 1 двор, 8 жыхароў, ў Борках 2 — 14 двароў, 32 жыхарф. У 1917 г. ў двух весках налічваўся 51 жыхар. 3 1919 г. ў Быхаускім павеце Гомельскай губ. РСФСР, з 20.8.1924 г. ў Журавіцкім, з 8.7.1931 г. ў Быхаўскім, з 12.2.1935 г. ў Доўскім, з 5.4.1935 г. ў Журавіцкім, з 17.12.1956 г. ў Быхаўскім, з 31.3.1958 г. ў Слаўгарадскім, з 25.12.1962 г. ў Быхаўскім, з 6.1.1965 г. ў Слаўгарадскім р-нах Магілёўскай акругі БССР (да ліп. 1930), з 15.1.1938 г. ў Гомельскай, з 17.12.1956 г. ў Магілёўскай абласцях. У 1930-я г. вяскоўцы ўступілі ў калгас. У Вял. Айч. вайну з жн. 1941 г. да 25.11.1943 г. акупіравана ням.-фаш. захопнікамі. У 1990 г. ў складзе калгаса імя А.В.Суворава (цэнтр — в. Бахань), 16 гаспадарак, 34 жыхары. Былі свінагадоўчая ферма, магазін. Планіровачна складалася з кароткай прамалінейнай вуліцы з завулкам, арыентаванай з ПнУ на ПдЗ і забудаванай традыц. драўлянымі дамамі сядзібнага тыпу. На Пд быў гасп. сектар.
БЯЗУЕВІЧЬІ (деревня Безуевичи Славгородского района)— веска ў Васькавіцкім с/с, за 16 км на ПдЗ ад Слаўгарада, 86 км ад Магілева, 57 км ад чыг. ст. Быхаў на лініі Магілёў — Жлобін. Рэльеф раўнінны. Праз веску цячэ р. Пацэя (прыток р. Касалянка). Транспартныя сувязі па мясц. дарозе і далей па шашы Слаўгарад— Доўск. 41 гаспадарка, 73 жыхары (2007).
Вядома паводле пісьмовых крыніц з 18 ст. У 1740 г. веска (23 двары) ў Быхаўскім графстве Рэчы Паспалітай, уласнасць памешчыка. У 1758 г. колькасць двароў павялічылася да 33, меліся царква і млын. Пасля 1-га падзелу Рэчы Паспалітай (1772) ў складзе Рас. імперыі. У 1777 г. веска ў Старабыхаускай акрузе Магілёўскай губ. Каля 1783 г. ў весцы 45 двароў, 277 жыхароў. У 1799 г. 37 двароў, 254 жыхары. У 1858 г. ў складзе маентка Стайкі Быхаўскага павета, 126 жыхароў мужчынскага полу. Мелася карчма. У 1880 г. 62 двары. Частка вяскоўцаў займалася кравецкім промыслам. У 1897 г. ў Бычанскай вол. Быхаўскага павета, 78 двароў, 447 жыхароў, меліся 2 млыны, школа граматы, хлебазапасны магазін. У 1909 г. 71 двор, 513 жыхароў. У 1910 г. школа граматы ператворана ў земскую, размясцілася ў наемным памяшканні. У 1917 г. 89 двароў, 601 жыхар. 3 1919 г. ў Быхаўскім павеце Гомельскай губ. РСФСР, з 1924 г. ў Прапойскім (з 23.5.1945 г. Слаўгарадскі) р-не Маплеўскай акругі (да ліп, 1930), з 15.1.1938 г. ў Магілёўскай вобл. На базе дарэв. створана прац. школа 1-й ступені, у якой у 1925 г. былі 52 вучні, дзейнічаў драматычны гурток. У 1931 г. школа стала двухкамплектнай. У першыя гады сав. улады каля вескі камбедаўцы зрабілі пасадку лесу, і гэта месца стала потым называцца «Урочышча Камітэт”. У 1930-я г. вяскоўцы аб'ядналіся ў калгас. У Вял. Айч. вайну з жн. 1941 г. да 25.11.1943 г. акупіравана ням.-фаш. захопнікамі. У 2 брацкіх і адзіночнай магілах, што на вясковых могілках, пахаваны 157 сав. воінаў, якія загінулі ў баях супраць гілераўцаў. У 1952 г. ўступіў у строй радыёвузел, веска была радыёфікавана, а ў пач. 1960-х г. электрыфікавана. У 1962— 65 гг. ў Быхаўскім р-не. У 1990 г. ў складзе калгаса імя У.І. Леніна (цэнтр — в. Гайшын), 87 гаспадарак, 193 жыхары. Былі вытв. брыгада і ферма буйной рагатай жывелы, станцыя меліярацыі. Веска пацярпела ад катастрофы на Чарнобыльскай атамнай электрастанцыі. У 2007 г. працавалі клуб са стацыянарнай кінаўстаноўкай, б-ка. Сталовая. Фелч.-акушэрскі пункт, магазін. Планіровачна складаецца з крывалінейнай вуліцы шыротнай арыентацыі, якую у цэнтры перасякаюць рака і мясц. дарога. Забудавана двухбакова, шчыльна, традыц. драўлянымі дамамі сядзібнага тыпу. Грамадскія будынкі размешчаньі сярод жылой забудовы. На Пн, адасоблена — гасп. сектар.
БЯРОЗАЎКА (деревня Березовка Славгородского района)— веска у Гіжэнскім с/с, цэнтр СВК «Наша Радзіма», за 27 км на Пн ад Слаўгарада, 67 км ад Магілёва, 22 км ад чыг. ст. Чавусы на лініі Магілеў— Крычаў. Рэльеф раўнінны, на 3 мяжуе з лесам і цячэ ручай (прыток р. Проня). Транспартныя сувязі па мясц. дарозе праз вескі Целяшы, Гіжэнка, Ходарава і далей па шашьі Слаўгарад — Чэрыкаў, 93 гаспадаркі, 221 жыхар (2007). Вядома паводле пісьмовыіх крыніц з 17 ст. У 1635 г. абруб Паўлава Бярозаўка у Благавіцкім войтаўстве Магілеўскай эканоміі Аршанскага павета Рэчы Паспалітай, дзярж. уласнасць. У 1742 г. 13 гаспадарак. У 1765 г. веска (5 двароў, у якіх ніхто не жыў), дзярж. уласнасць ў Прапойскім старостве. У 1769 г. 7 двароў, 9 жыхароў. Пасля 1-га падзелу Рэчы Паспалітай (1772) у складзе Рас. імперыі. У 1786 г. ў Рагачоўскім павеце, 8 двароў, 60 жыхароў, памешчыцкая ўласнасць. У 1858 г. 61 двор, 297 жыхароў. Побач быў маентак, гаспадар якога у 1878 г. валодаў 800 дзес. зямлі. У 1880 г. 70 двароў, 352 жыхары. Частка вяскоўцаў займалася бандарным промыслам. У 1897 г. 105 двароў, 712 жыхароў, ў Даўжанскай вол. Чэрыкаўскага павета. Меліся школа граматы і карчма. У 1905 г. адкрыта казенная вінная крама. У 1907 г. школа граматы ператворана ў земскую, якая размясцілася ў наемным памяшканні. У 1909 г. 112 двароў, 827 жыхароў. 3 1919 г. ў Быхаўскім павеце Гомельскай губ. РСФСР, з 1924 г. ў Прапойскім (з 23.5.1945 г. Слаўгарадскі) р-не Магілёўскай акругі БССР (да ліп. 1930), з 15.1.1938 г. у Магілёўскай вобл. На базе дарэв. створана прац. школа 1-й ступені, у якой у 1925 г. былі 52 вучні, дзейнічаў драматычны гурток. 1.6.1920 г. адкрыта школа па ліквідацыі непісьменнасці сярод дарослых. У 1931 г. арганізаваны калгас «9-ы з'езд ВЛКСМ». У 1940 г. 141 двор, 402 жыхары. У Вял. Айч. вайну з жн. 1941 г. да 3.10.1943 г. акупіравана ням.-фаш. захопнікамі. У маі 1943 г. у весцы размяшчаліся партызаны палка Грышына. Некаторы час каля вескі дыслацыраваліся партызаны 17-й брыгады, 41-га, 42 і 43-га асобных атрадаў. У жн. 1943 г. гітлераўцы спалілі 136 двароў, загубілі 12 жыхароў. На паўд. ўскраіне ў брацкай магіле пахаваны  7, на вясковых могілках ў брацкай і 7 адзіночных магілах — 11 сав. воінаў і партызан, якія загінулі ў баях супраць акупантаў. 134 вяскоўцы загінулі на фронце і ў партыз. барацьбе. У памяць аб іх у 1977 г. у цэнтры вёскі пастаўлены абеліск. Пасля вайны адбудавана. У 1962 — 65 гг. ў Чавускім р-не. У 1990 г. цэнтр калгаса «Радзіма», 116 гаспадарак, 283 жыхары. У вёсцы былі размешчаны вытв. брыгада, ферма буйной рагатай жывелы, майстэрні па рамонце с.-г. тэхнікі, устаноўка па прыгатаванні вітаміннай мукі, зернедрабілка. Вёска пацярпела ад катастрофы на Чарнобыльскай атамнай электрастанцыі. У 2007 г. клуб, б-ка, магазін, фельч.-акушэрскі пункт, аптэка, агульнаадукац. школа, пры якой у 1974 г. па ініцыятыве ветэранаў 324-й стралк. дывізіі і партызан палка «Трынаццаць», створаньі музей баявой славы. Дзейнічаюць аддз. сувязі, комплексна-прыемны пункт быт. абслугоўвання насельніцтва. Праект планіроўкі і забудовы вескі быўраспрацаваны у 1971 г. Магілёўскім філіялам ін-та «Белкалгаспраект». Планіровачна складаецца з 2 амаль прамалінейных, паралельных паміж сабой вуліц, арыентаваных з Пд3 на ПнУ, якія на 3 злучаны трэцяй прамалінейнай вуліцай. Забудавана пераважна традыц. драўляньімі дамамі сядзібнага тыпу. Уздоўж гал. вуліцы сярод жылой забудовы пастаўлены адм. грамадскія будынкі і некалькі індывідуальных і шматкаватэрных мураваных жылых дамоў. На Пд размешчана новая вуліца, якая забудоўваецца мураванымі жылымі дамамі. На 3 — гасп. сектар.
Радзіма доктара эканам.навук,праф. І.Ц.Балукова (1922—91), доктара пед. навук, праф. В.Е.Лявончыкава (н. у 1937), доктара фізіка-матэматычных і тэхн. навук, праф. І.А.Прусава(1919—94).
ВАСЬКАВІЧЬІ (деревня Васьковичи Славгоодского района)— вёска ў Васькавіцкім с/с, за 8 км на Пд3 ад Слаўгарада, 78 км ад Магілёва, 47 км ад чыг. ст. Чавусы на лініі Магілёў — Крычаў. Рэльеф раўнінны, на ПдУ — штучны вадаем. Транспартныя сувязі па шашы Слаўгарад— Доўск, якая праходзіць паблізу вёскі. 78 гаспадарак, 192 жыхары (2007).
На правым абрывістым беразе р. Пясчанка, каля вёскі, ва урочышчы «Гарадок» захаваліся стараж. гарадзішча і курганны могільнік (96 насыпаў). Бытуе легенда, што курганы ўзнікліўу сувязі з пахаваннем у 984 г. загінуўшых воінаў радзімічаў, якіх разбіў тут ваявода кіеўскага князя Уладзіміра Воўчы Хвост. Паводле пісьмовых крыніц вёска вядома з 1555 г. як сяло ў Прапойскай вол. ВКЛ, з'яўлялася дзярж. уласнасцю. У 1675 г. — 24 двары. У 1681 г. сяло Восневічы (9 двароў), дзярж. ўласнасць у Прапойскім старостве. У 1755г. — 23, у 1769 г. — 20 двароў, 44 жыхары мужчынскага полу, мелася карчма. Пасля 1-га падзелу Рэчы Паспалітай (1772) у складзе Рас. імперыі. У 1799 г. 40 двароў, 276 жыхароў, у 1858 г. 416 жыхароў, уласнасць памешчыка. У 1873 г. 449 рэвізскіх сялян. У 1880 г. 93 двары, 409 жыхароў. Частка вяскоўцау займалася адыходным, бандарным і кравецкім промысламі. У 1897 г. у Прапойскай вол. Быхаўскага павета, 123 двары, 876 жыхароў. Меліся хлебазапасны магазін (адкрыты не пазней 1882), заезны дом. У 1905 г. адкрыта казенная вінная крама. У 1909 г. 143 двары, 1027 жыхароў, меўся млын, адкрыта царк.-прыходская школа, і ў гэтым жа годзе для яе пабудавана памяшканне. 3 1918 г. ў весцы трохкласнае вучылішча. 3 1919 г. ў Быхаускім павеце Гомельскай губ. РСФСР, з 1924 г. ў Прапойскім (з 23.5.1945 г. Слаўгарадскі) р-не Магілеўскай акругі БССР (да ліп. 1930), з 15.1.1938 г. у Магілёўскай вобл. На базе дарэв. створана прац. школа 1-й ступені, у якой у 1925 г. было 95 вучняў. У 1926 г. ў весцы трохкласнае вучылішча. У 1932 г. школа ужо стала трохкамплектнай, а у 1934 г. — чатырохкамплектнай. 20.7.1920 г. адкрыта школа па ліквідацыі непісьменнасці сярод дарослых. У 1920 г. пачала дзейнічаць майстзрня па рамонце с.-г. інвентару. У 1930-я г. вяскоўцы уступілі ў калгас «Васькавічы». У 1939 г. узведзены будынкі 7-гадовай школы і б-кі. Перад вайной у вёсцы была сярэдняя школа. У Вял. Айч. вайну з жн. 1941 г. да 25.11.1943 г. акупіравана ням.фаш. захопнікамі. На вясковых могілках пахаваны сав. воін, які загінуу у 1943 г. У 1953 г. ўступіў ў строй радыёвузел, веска была радыёфікавана, а некалькі пазней— электрыфікавана. У 1962 — 65 гг. ў Быхаўскім р-не. У 1990 г. у складзе калгаса імя М.Горкага (цэнтр — в. Папоўка), 121 гаспадарка, 341 жыхар. Былі вытв. брыгада і ферма буйной рагатай жывелы. Веска пацярпела ад катастрофы на Чарнобыльскай атамнайэлектрастанцыі. У2007 г. магазін, клуб са стацыянарнай кінаўстаноўкай, фельч.-акушэрскі пункт, ветэрынарны участак. Планіровачна складаецца з працяглай крывалінейнай вуліцы, арыентаванай з Пд3 на ПнУ і забудаванай двухбакова, шчыльна, традыц. драўлянымі дамамі сядзібнага тыпу. На паўн.— усх. ускраіне сярод жылой забудовы размешчаны грамадскія будынкі. Гасп. сектар — адасоблены, на Пн.
У склад сельсаветаўуваходзяць 17 вёсак. У канцы 1930-х г. на тэр. сучаснага Васькавіцкага с/с былі паселкі Культура, Мір, Надзея, Зарэчча, Прасвет, Андрэеўка, Машчанка, Новы Гарадок, Лесвіца, Паласа, якія зараз не існуюць.
За 0,7 км на Пн ад вёскі размешчана радовішча даламітаў (разведаныя запасы 406 тыс. м3).
ВАСХОД (деревня ВОСХОД Славгородского района)— былы пасёлак у Старынкаўскім с/с, за 19 км на ПдУ ад Слаўгарада, 96 км ад Магілёва, 59 км ад чыг. ст. Чавусы на лініі Магілёў — Крычаў. Рэльеф раўнінньі. На 3 цячэ р. Галуба (прыток р. Сож). Транспартньія сувязі па мясц. дарозе праз былую в. Кліны і далей па шашы Слаўгарад — Доўск. Паселак пацярпеў ад катастрофы на Чарнобыльскай атамнай электрастанцыі.
Засн. у пач. 1920-х г. 3 1924 г. у Прапойскім (з 23.5.1945 г. Слаўгарадскі) р-не Магілеўскай акругі (да ліп. 1930), з 15.1.1938 г. у Магілёўскай вобл. У 1930-я  пасялкоўцы ўступілі ў калгас. У Вял. Айч. вайну з жн. 1941 г. да 25.11.1943 г. акупіраваны ням.-фаш. захопнікамі. У 1962 — 65 гг. ў Краснапольскім р-не. У 1990 г. 1 гаспадарка, 3 жыхары, у складзе саўгаса «Памяць Фрунзе» (цэнтр — былая в. Старынка). Планіровачна складаўся з крывалінейнай вуліцы, арыентаванай з ПдУ на ПнЗ. Быў забудаваньі двухбакова, традыц. драўляньімі дамамі сядзібнага тыпу.
ВІШ (деревня ВИШ Славгородского района)— паселак ў Свенскім с/с, за 32 км на ПдЗ ад Слаўгарада, 102 км ад Магілёва, 40 км ад чыг. ст. Быхаў на лініі Магілеў — Жлобін. Рэльеф раўнінны. Транспартныя сувязі па мясц. дарозе праз в. Вялікая Зімніца і далей па шашы Слаўгарад — Доўск. 2 гаспадаркі, 4 жыхары (2007).
Засн. у пач. 1920-х г. 3 20.8.1924 г. у Журавіцкім, з 8.7.1931 г. у Быхаўскім, з 12.2.1935 г. ў Доўскім, з 5.4.1935 г. у Журавіцкім, з 17.12.1956 г. ў Быхаўскім, з 31.3.1958 г. ў Слаўгарадскім р-нах Магілёўскай акругі (да ліп. 1930), з 15.1.1938 г. ў Гомельскай, з 17.12.1956 г. ў Магілёўскай абласцях. У 1930-я г. пасялкоўцы ўступілі ў калгас. У Вял. Айч. вайну з жн. 1941 г. да 29.11.1943 г. акупіраваны ням.— фаш. захопнікамі. У 1990 г. у складзе калгаса «Наперад» (цэнтр — в. Вял. Зімніца), 16 гаспадарак, 39 жыхароў. Паселак пацярпеў ад катастрофьі на Чарнобыльскай атамнай электрастанцьіі. Прамалінейная вуліца, блізкая да шыротнай арыентацыі, забудавана пераважна з паўн. боку традыц. драўлянымі сял. сядзібамі.
ВЬІПІКАЎКА (деревня ВЫПИКОВКА Славгородского района)— паселак у Свенскім с/с, за 28 км на ПдЗ ад Слаўгарада, 98 км ад Магілёва, 57 км ад чыг. ст. Рагачоў на лініі Магілёў — Жлобін. Рэльеф раўнінны, на У — сажалка, на Пд мяжуе з лесам. Транспартныя сувязі па мясц. дарозе і далей па шашы Слаўгарад — Доўск. 1 гаспадарка, 1 жыхар (2007).
Засн. у пач. 1920-х г. 3 20.8.1924 г. ў Журавіцкім, з 8.7.1931 г. ў Прапойскім, з 12.2 1935 г. ў Доўскім, з 5.4.1935 г. у Журавіцкім, з 17.12.1956 г. ў Рагачоўскім, з 11.6.1957 г. ў Слаўгарадскім р-нах Магілёўскай акругі (да ліп. 1930), з 15.1.1938 г. ў Гомельскай, з 11.6.1957 г. у Магілёўскай абласцях. У 1930-я г. пасялкоўцы ўступілі у калгас. У Вял. Айч. вайну з жн. 1941 г. да 29.11.1943 г. акупіраваны ням.фаш. захопнікамі. У 1990 г. у складзе калгаса імя М.І.Калініна (цэнтр — в. Рэкта), 2 гаспадаркі, 3 жыхары. Паселак пацярпеў ад катастрофы на Чарнобыльскай атамнай электрастанцьіі. Сял. сядзібы традыц. драўляныя, з гасп. пабудовамі, пастаўленыя каля праселачнай дарогі.
ВЯЛІКАЯ ЗІМНІЦА (деревня БОЛЬШАЯ ЗИМНИЦА Славгородского района— вёска ў Свенскім с/с, цэнтр б. калгаса «Наперад», цяпер СВК «Зімніца», за 31 км на ПдЗ ад Слаўгарада, 101 км ад Магілёва, 40 км ад чыг. ст. Быхаў на лініі Магілёў — Жлобін. Рэльеф раўнінньі. Транспартныя сувязі па мясц. дарозе праз в. Малая Зімніца і далей па шашы Слаўгарад — Доўск. 129 гаспадарак, 340 жыхароў (2007).
Вядома паводле пісьмовых крыніц з 1598 г. як в. Зімніца у складзе маёнтка Новы Быхаў Рэчыцкага павета Рэчьі Паспалітай, шляхецкая ўласнасць. У 1600 г. сяло у складзе маёнтка Тайманава. У 1635 г. с. Вялікая Зімніца (яно ж Сіціха) у складзе маёнтка Новы Быхаў. Пасля 1-га падзелу Рэчы Паспалітай (1772) у складзе Рас. імперыі. У 1777 г. с. Зімніца Зарэчча у Старабыхаўскай акрузе Магілеўскай губ. У 1799 г. 100 двароў, 654 жыхары. У 1848 г. мелася драўляная царква. У 1858 г. ў Быхаўскім павеце, 297 жыхароў мужчынскага полу. Меліся заезны дом і піцейны дом. У 1880 г. 122 двары, 767 жыхароў. Частка вяскоўцаў займалася адыходным і кавальскім промысламі. У 1884 г. хлебазапасны магазін. У 1897 г. дзейнічалі магазін (адкрыты не пазней 1882), крама, царк.-прыходская школа, карчма, царква. У 1909 г. 172 двары, 1200 жыхароў, 1917 г. 214 двароў, 1568 жыхароў. 3 1919 г. у Быхаўскім павеце Гомельскай губ. РСФСР, з 20.8.1924 г. ў Журавіцкім, з 8.7.1931 г. ў Быхаускім, з 12.2.1935 г. ў Доўскім, з 5.4.1935 г. ў Журавіцкім, з 17.12.1956 г. ў Быхаўскім, з 31.3.1958 г. ў Слаўгарадскім р-нах Магілёўскай акругі (да ліп. 1930), з 15.1.1938 г. ў Гомельскай, з 17.12.1956 г. у Магілёўскай абласцях. У чэрв. 1920 г. адкрыта школа па ліквідацыі непісьменнасці сярод дарослых. У 1922 г. у маентку Зімніца была створана с.-г. арцель, 2.2.1925 г. арганізавана садова-агародніцкае т-ва «Інтэрнацыянал». У 1925 г. 10 сямей арганізавалі т-ва па перасяленні ў Таўрыцкую вобл. У 1926 г. адкрыты нар. дом, у 1928 г. пабудавана памяшканне для школы. У 1930-я г. вяскоўцы ўступілі ў калгас. У Вял. Айч. вайну з жн. 1941 г. да 25.11.1943 г. акупіравана ням.-фаш. захопнікамі. У брацкай магіле у цэнтры вескі і адзіночнай магіле на паўд. ускраіне пахаваны 98 сав. воінаў, якія загінулі ў 1943 г. На фронце і у партыз. барацьбе загінулі 218 вяскоўцаў. У 1967 г. на ушанаванне іх памяці у цэнтры вескі узведзена мемарыяльная сцяна з іменамі загінуушых. У 1990 г. 202 гаспадаркі, 482 жыхары. У весцы былі размешчаны вытв. брыгада і ферма буйной рагатай жывелы, майстэрні па рамонце с.-г. тэхнікі, лесапїльня, устаноўка па прыгатаванні вітаміннай мукі, ветэрынарны участак, зернедрабільня. У 2007 г. агульнаадукац. школа, дзіцячы сад-яслі, клуб, б-ка, фельч.-акушэрскі пункт, Дом механізатара, Дом жывелавода, аддз. сувязі, аддз. ашчаднага банка. Праект планіроўкі і забудовы быў распрацаваны у 1982 г. Магілёўскім філіялам ін-та «Белкалгаспраект». Планіровачна складаецца з 2 крывалінейных вуліц амаль мерыдыянальнай арыентацыі, злучаных у цэнтры праселачнай дарогай з мостам. Забудавана пераважна традыц. драўлянымі дамамі сядзібнага тыпу. Новае будаўніцтва вядзецца мураванымі індывідуальнымї шматкватэрнымі жылымі дамамі. Грамадскія будынкі размешчаны сярод жылой забудовы Вытв. сектар — адасоблены на 3.
ГАЙШЬІН (деревня ГАЙШИН Славгородского района) — вёска у Васькавіцкім с/с, б. цэнтр калгаса імя У.І.Леніна, за 12 км на Пд ад Слаўгарада, 82 км ад Магілёва, 52 км ад чыг. ст. Чавусы на лініі Магілёў — Крычаў. Рэльеф раўнінна-узгорысты, на Пд мяжуе з лесам. На усходзе цячэ р. Сож (прыток р. Дняпро). Транспартныя сувязі па мясц. дарозе і далей па шашы Доўск — Слаўгарад. 46 гаспадарак, 106 жыхароў (2007).
За 0,5 — 2 км на Пд ад вёскі захаваліся 2 стараж. курганныя могільнікі (у адным 5, у друпм 65 насыпаў), стаянка эпохі неаліту і паселішча эпохі Кіеўскай Русі, на паўд.-усх. ускраіне вёскі — стаянка каменнага веку і паселішча эпохі Кіеўскай Русі. Гэтыя археал. помнікі сведчаць аб засяленні тутэйшых месц у глыбокай старажытнасці. Па пісьмовых крыніцах вёска вядома з 1708 г. у сувязі з падзеямі Паўн. вайны 1700 — 21 гг. У 1740 г. мяст, Гейшын у Быхаўскім графстве, 56 двароў, памешчыцкая ўласнасць. У 1758 г. колькасць двароў павялічылася да 71, насельніцтва — да 143 жыхароў мужчынскага полу. Пасля 1-га падзелу Рэчы Паспалітай (1772) у складзе Рас. імперыі. Паводле рэвізії 1773 г. у мястэчку 510 рэвізскіх і прышлых сялян. У 1777 г. мяст. Цейшын у Старабыхаўскай акрузе. У канцы 1830-х г. належаў Сапегам. У 1858 г. у мяст. Гайшын 566 жыхароў. У 1861 г. 123 двары, 795 жыхароў. Меліся пабудаваныя з дрзва царква і сінагога. У 1862 г. адкрыта школа (нар. Вучылішча), у якой у 1889 г. навучалася 50 хлопчыкаў і 2 дзяўчынкі. Непадалеку быў маёнтак, гаспадар якога Смяроўскі у 1879 г. меў 1272 дзес. зямлі, вадзяны млын і паром цераз р. Сож, дзейнічала крупадзерка. Частка жыхароў займалася кравецкім і адыходным промысламі. У 1897 г. ў Прапойскай вол. Быхаўскага павета, 161 двор, 1060 жыхароў, 3 млыны, 2 кузні, 3 крупадзеркі, хлебазапасны магазін (адкрыты не пазней 1882), 12 лавак, карчма, царква, 2 малітоўныя дамы, 2 разы на год праводзіліся кірмашы. У 1905 г. адкрылася казенная вінная крама, у школе навучаліся 71 хлопчык і 14 дзяўчынак. У 1910 г. у Прапойскай вол. Быхаўскага павета, 158 гаспадарак, 1142 жыхары. 3 1912 г. існавала аднакласная царк.-прыходская школа. У 1917 г. 128 двароў, 956 жыхароў. 3 1919 г. у Быхаўскім павеце Гомельскай губ. РСФСР, з 1924 г. ў Прапойскім (з 23.5.1945 г. Слаўгарадскі) р-не Магілёўскай акругі БССР (да ліп. 1930), з 15.1.1938 г. у Магілёўскай вобл. 3 20.8.1924 г. да 30.11.1961 г. цзнтр сельсавета. У 1925 г. дзейнічала перасяленчае т-ва «Факел» з 11 сямей, якія пераехалі на Далекі Усход. У 1925 г. адкрыта хата-чытальня. У 1926 г. 1245 жыхароў. У1929 г. пач. школа стала трохкамплектнай, а у 1932 г. — чатырохкамплектнай. У студз. 1930 г. арганізаваны калгас «Ленінец». Яго старшыней стаў 25-тысячнік, камуніст з Сормава М.І.Мухін. У сярэдзіне 1930-х г. пач. школа пераўтворана ў 7-гадовую. У Вял. Айч. вайну з жн.
1941 г. да 25.11.1943 г. акупіравана ням.— фаш. захопнікамі, якія яе часткова спалілі. За 2,5 км на ПдУ ад вескі, ва урочышчы Сяменаўка, а таксама у скверы каля школы ў брацкіх магілах пахаваны 728 сав. воінаў, якія запнулі пры вызваленні вёскі.
138 вяскоўцаў загінулі на фронце і ў партыз. барацьбе. На ушанаванне іх памяці каля будынка выканкома сельсавета у 1983 г. пастаўлена стэла. У 1962 — 65 гг. ў Быхаўскім р-не. У 1970 г. 132 гаспадаркі, 337 жыхароў. У 1990 г. 144 гаспадаркі, 362 жыхары, у 1993 г. 63 гаспадаркі, 138 жыхароў, у 1996 г. адпаведна 44 і 96. У весцы былі размешчаны вьггв. брыгада, рамонтна-механічныя майстэрні, ферма буйной рагатай жывелы, лесапільня, устаноўка па прыгатаванні вітаміннай мукі. Веска пацярпела ад катастрофы на Чарнобыльскай атамнай электрастанцьп. У 2007 г. ААТ «Слаугарадрайаграпрамтэхніка», сярэдняя школа (17 настаўнікау, у іх ліку засл. настаунік БССР М.В.Маркусенка), дзіцячы сад-яслі, клуб са стацыянарнай кінаустаноукай, б-ка, фельч.акушэрскі пункт, магазін, аўтаматьiчная тэлеф. станцыя, аддз. сувязі і ашчаднага банка. Праект планіроўкі і забудовы вёскі распрацаваны у 1966 г. ін-там «Магілеграмадзянпраект». Аснову планіроўкі складае крывалінейная вуліца, выцягнутая ўздоўж ракі, у блізкім да мерыдыянальнага напрамку. Да яе пад рознымі вугламі з абодвух бакоў падыходзяць другарадныя вуліцы. У цэнтры цячэ ручай. Жылая забудова двухбаковая, пераважна традыц., драўляная, сядзібнага тыпу. Новае жыллёвае будаўніцтва вядзецца пераважна мураванымі дамамі тыпу катэджаў. Грамадскія будынкі размешчаны сярод жылой забудовы. Вытв. сектар— на паўн. ускраіне.
Радзіма бел. паэта, засл. дзеяча культуры БССР, лаурэатадзярж. прэміі БССР К.Ц.Кірэенкі (1918 — 88).
За 0,2 км на ПнУ ад вёскі размешчана радовішча мелу (разведаныя запасы 5,56 млн. т), якое распрацоўваецца Слаўгарадскім прамкамбінатам.
ГАНЧАРОЎКА (деревня ГОНЧАРОВКА Славгородского района)— вёска у Васькавіцкім с/с, за 10 км на ПдЗ ад Слаўгарада, 80 км ад Магілёва, 50 км ад чыг. ст. Быхаў на лініі Магілёў — Жлобін. Рэльеф раўнінны, на Пд мяжуе з лесам. На Пн праходзіць меліярацыйны канал, злучаны з р. Пясчанка (прыток р. Сож), на 11д— сажалка. Транспартныя сувязі па мясц. дарозе праз в. Васькавічы і далей па шашы Слаўгарад — Доўск. 13 гаспадарак, 21 жыхар (2007).
Вядома паводле пісьмовых крыніц з 19 ст. як урочышча. Гаспадар маёнтка меў тут у 1830 г. 115 дзес. зямлі. У 1897 г. хутар (3 двары, 26 жыхароў) у Прапойскай вол. Быхаўскага павета Магілёўскай губ. У 1909 г. 4 двары, 26 жыхароў. Адносілася да Прапойскага праваслаўнага прыхода. 3 1919 г. у Быхаўскім павеце Гомельскай губ. РСФСР, з 1924 г. ў Прапойскім (з 23.5.1945 г. Слаўгарадскі) р-не Магілеўскай акругі БССР (да ліп. 1930), з 15.1.1938 г. ў Магілеўскай вобл. 10.1.1925 г. арганізавана садова-агародніцкае т-ва «Дружба», у 1930-я г. вяскоўцы ўступілі ў калгас. У Вял. Айч. вайну са жн. 1941 г. да 25.11.1943 г. акупіравана ням.-фаш. захопнікамі. У 1962 — 65 гг. ў Быхаўскім р-не. У 1990 г. ў складзе калгаса імя М.Горкага (цэнтр — в. Папоўка), 34 гаспадаркі, 32 жыхары. Былі ферма буйной рагатай жывелы, магазін. Веска пацярпела ад катастрофы на Чарнобыльскай атамнай электрастанцыі. Планіровачна складаецца з крывалінейнай вуліцы, арыентаванай з ПдЗ на ПнУ, да якой далучаецца Г-падобная вуліца. Забудавана двухбакова, традыц. драўлянымі дамамі сядзібнага тыпу. У цэнтры — гасп. сектар.
Радзіма доктара медьцынскіх навук, праф. Р.Р.Аксененкі (1930 — 91).
ГІЖЭНКА (деревня ГИЖЕНКА Славгородского района) — вёска, цэнтр Гіжэнскага с/с (з 21.8.1925), за 18 км на ПнУ ад Слаўгарада, 88 км ад Магілёва, 26 км ад чыг. ст. Верамейкі на лініі Магілёў — Крычаў.
Рэльеф раўнінны, вакол лес. Праз вёску цячэ р. Тросліўка (прыток р. Проня). Транспартныя сувязі па мясц. дарозе і далей па шашы Слаўгарад — Чэрыкаў. 106 гаспадарак, 295 жыхароў (2007).
За 0,3 км на Пн ад вёскі, у лесе захаваўся курганны могільнік, што сведчыць аб засяленні гэтых месц у глыбокай старажытнасці. Паводле пісьмовых крыніц вёска вядома з 1571 г. ў складзе Рэчы Паспалітай, калі прывілеем караля Сігізмунда Аўгуста яна была падаравана Чавускаму кармеліцкаму кляштару. Пасля 1-га падзелу Рэчы Паспалітай (1772) ў складзе Рас. Імперыі. У 1777 г. уваходзіла ў Чэрыкаўскую акругу Магілёўскай губ., 7 двароў, 43 жыхары, у 1783 г. 12 двароў, ставок, млын, сукнавальня, карчма, у 1783 г. і 1848 г. уваходзіла ў склад маентка пана Гарадзецкага Чэрыкаўскага павета Магілеўскай губ. У 1805 г. вёска (31 жыхар мужчынскага полу) у складзе фальварка Дабромысль, уласнасць царквы. У 1811 г. вёска разам з фальваркам налічвала 10 двароў, 46 жыхароў мужчынскага полу. У 1834 г. 92 жыхары, дзярж. ўласнасць. У 1848 г. у складзе маёнтка Гарадзец Чэрыкўускага павета, 13 двароў, 104 жыхары, меўся млын. У 1880 г. 33 двары, 163 жыхары. Частка вяскоўцаў займалася сталярным і бандарным промысламі. У 1897 г. ў Даўжанскай вол. Чэрыкаўскага павета, 51 двор, 287 жыхароў. Меўся піцейны дом. У 1909 г. у вёсцы 48 двароў, 393 жыхары, у сядзібе, што была побач, — 1 двор, 2 жыхары. У гэтым жа годзе адкрьгга земская школа, для якой у 1911 г. пабудавана памяшканне. Адносілася да Целяшоўскага праваслаўнага прыхода. У весцы былі ставок, вадзяны млын, крупадзёрка. 3 1919 г. ў Быхаўскім павеце Гомельскай губ. РСФСР, з 1924 г. ў Прапойскім (з 23.5.1945 г. Слаўгарадскі) р-не Магілёўскай акругі БССР (да ліп. 1930), з 15 1.1938 г. у Магілёўскай вобл. На базе дарэв. адкрыта прац. школа 1-й ступені, у якой у 1925 г. было 87 вучняў, у ліку якіх 13 піянераў. У 1926 г. 377 жыхароў, чатырохкласная школа, дзе вычыліся дзеці нетолькі з вёскі Гіжэнка, але і з суседніх вёсак Усохі, Забалацце, у 1928 г. ператворана ў двухкамплектную. У 1928 г. пачала дзейнічаць смалакурня, у 1931 г. арганізаваны калгас «Камінтэрн», які аб'ядноўваў 58 гаспадарак. У 1940 г. ў весцы 112 двароў, 319 жыхароў. У Вял. Айч. вайну з жн. 1941 г. да 3.10.1943 г. акупіравана ням.-фаш. захопнікамі. У жн. 1943 г. гітлераўцы спалілі 102 двары. Пасля вайны адбудавана. У брацкай магіле на паўд.-зах. ускраіне пахаваны 1701 сав. воін, у брацкай магіле на могілках— 27 сав. воінаў, якія загінулі у 1941 — 44 гг. Непадалеку ад вёскі, каля шашы Слаўгарад — Доўск, узведзены помнік Герою Сав. Саюза В.І.Чамадураву, які вызначыўся ў 6аях за вызваленне раёна. 138 вяскоўцау загінулі на фронце і ў партыз. барацьбе. На ушанаванне іх памяці у цэнтры вёскі ўзведзены у 1964 г. Сцяна Памяці. У 1962 — 1965 гг. ў Чавускім р-не. У 1990 г. у складзе калгаса «40 гадоў Кастрычніка» (з 2003 г. СВК «Калгас 40 гадоў Кастрычніка» (цэнтр — в. Гіжэнка), 84 гаспадаркі, 225 жыхароў, у 1996 г. 88 гаспадарак, 262 жыхары. Былі вытв. брыгада, ферма буйной рагатай жывелы, майстэрні па рамонце с.-г. тэхнікі, устаноўка па вырабе вітаміннай мукі, лясніцтва. Вёска пацярпела ад катастрофы на Чарнобыльскай атамнай злектрастанцыі. У 2007 г. агульнаадукац. школа (13 настаунікаў), Дом культуры, б-ка аграгарадка, стацыянарная кінаустаноўка, фельч.-акушэрскі пункт і комплексны прыемны пункт быт. а6слугоўвання насельніцтва, аддз. сувязі, аутаматычная тэлеф. станцыя, аддз. ашчаднага банка. Праект планіроўкі і забудовы распрацаваны у 1985 г. Магіеўскім філілам ін-та «Белкалгаспраект». Планіровачна складаецца з 2 крывалінейных, амаль паралельных паміж сабой вуліц шыротнай арыентацыі, якія праходзяць па абодва бакі ракі і злучаны мясц. дарогай з мостам. Забудавана двухбакова, традыц. драўлянымі сял. сядзібамі. На Пн — адм.— грамадскі цэнтр і вядзецца забудова мураванымі жылымі дамамі тыпу катэджаў. На 3 і Пд — гасп. сектар.
У склад сельсавета уваходзяць 15 вёсак. У канцы 1930-х г. на тэр. сучаснага Гіжэнскага с/с былі таксама паселкі Жалезінка, Навінка, Васход, Ленінскі, Палоева, Сядзіба, якія зараз не існуюць.
ДАБРАНКА (деревня ДОБРЯНКА Славгородского района)— былая вёска у б. Старынкаўскім с/с, за 14 км на У ад Слаўгарада, 84 км ад Магілёва, 54 км ад чыг. ст. Чавусы на лініі Магілёў — Крычаў. Рэльеф раўнінны, на Пд мяжуе з лесам. На Пн цячэ р. Сож (прыток р. Дняпро). Транспартныя сувязі па мясц. дарозе праз б. в. Старынка, в. Крамянка і далей па шашы Слаўгарад — Доўск. У 1990 г. было 80 гаспадарак, 178 жыхароў. Вёска папярпела ад катастрофы на Чарнобыльскай атамнай электрастанцыі і адселена. Вядома паводле пісьмовых крыніц з 19 ст. пад назвамі у розныя гады Хрыстафораўка, Добрае, Судзілаўка. У 1858 г. ў Чэрыкаўскім павеце, 68 рэвізскіх душ. У 1897 г. 44 двары, 353 жыхары,ў у Чэрыкаўскім павеце Магілёўскай губ. Мелася школа граматы. Непадалеку знаходзіўся фальварак, 1 двор, 9 жыхароў. У 1909 г. ў вёсцы 51 двор, 421-жыхар, у фальварку 1 двор, 3 жыхары. 3 1919 г. ў Быхаўскім павеце Гомельскай губ. РСФСР, з 1924 г. ў Прапойскім (з 23.5.1945 г. Слаўгарадскі) р-не Магілёўскай акругі (да ліп. 1930), з 15.1.1938 г. Магілёўскай вобл. Вясковая пач. школа стала ў 1931 г. двухкамплектнай. У 1930-я г. вяскоўцы аб'ядналіся ў калгас. У Вял. Айч. вайну са жн. 1941 г. да 1.10.1943 г. акупіравана ням.— фаш. захопнікамі. У 1962 — 65 гг. ў Краснапольскім р-не. У 1990 г. ў складзе саўгаса «Памяць Фрунзе» (цэнтр — в. Старынка). Былі размешчаны вытв. брыгада і ферма буйной рагатай жывелы, клуб са стацыянарнай кінаустаноўкай, магазін. Планіровачна складалася з 2 крывалінейных вуліц, арыентаваных з Пн3 на ПдУ, да якіх з У і 3 падыходзілі другарадныя вуліцы. Была забудавана двухбакова, шчыльна, традыц., драўлянымі дамамі сядзібнага тыпу. На зах. ўскраіне быў гасп. сектар.
За 1 км на ПдЗ ад былой вёскі знаходзіцца радовішча мелу (разведаныя запасы 8,1 млн. т).
ДАЛЬНІ  (да 30.7.1964 г. пас. Брак - Деревня ДАЛЬНИ Славгородского района) — пасёлак у Свенскім с/с, за 30 км на Пд3 ад Слаўгарада, 100 км ад Магілёва, 49 км ад чыг. ст. Рагачоў на лініі Магілёў— Жлобін. Рэльеф раўнінньі. На Пд цячэ р. Бычанка (прыток р. Касалянка). Транспартныя сувязі па мясц. дарозе праз в. Рэкта і далей па шашы Доўск — Слаўгарад. 1 гаспадарка, 2 жыхары (2007).
Засн. у пач. 1920-х гг. 3 20.8.1924 г. ў -Журавіцкім, з 8.7.1931 г. ў Быхаўскім, з 12.2.1935 г. ў Доўскім, з 5.4.1935 г. ў Журавіцкім, з 17.12.1956 г. ў Быхаўскім, з 31.3.1958 г. ў Слаўгарадскім р-нах Магілёўскай акругі (да ліп. 1930), з 15.1 1938 г. у Гомельскай, з 17.12.1956 г. у Магілёўскай абласцях. У 1930-я г. пасялкоўцы ўступілі ў калгас. У Вял. Айч. вайну з жн. 1941 г. да 25.11.1943 г. акупіраваны ням.фаш. захопнікамі. У 1990 г. ў складзе калгаса імя М.І.Калініна (цэнтр — в. Рэкта), 3 гаспадаркі, 11 жыхароў. Паселак пацярпеў ад катастрофьі на Чарнобыльскай атамнай электрастанцыі. Традыц. драўляныя сял. сядзібы з гасп. пабудовамі пастаўлены ўздоўж колішняй больш працяглай вуліцы.
ДАШКАЎКА (деревня ДАШКОВКА Славгородского района) — былая вёска у Гіжэнскім с/с, за 32 км на ПнУ ад Слаўгарада, 105 км ад Магілёва,22 км ад чыг. ст. Верамейкі на лініі Магілёў — Крычаў. Рэльеф раўнінны. Транспартныя сувязі па мясц. дарозе праз вёскі Целяшы, Гіжэнка, Ходарава і далей па шашы Слаўгарад— Чэрыкаў. У 1990 г. 9 гаспадарак, 14 жыхароў. Веска пацярпела ад катастрофы на Чарнобыльскай атамнай электрастанцыі.
Вядома паводле пісьмовых крыніц з 18 ст. ў складзе Рэчы Паспалітай. У 1747 г. слабада Дашкова (15 двароў) ў Крычаўскім старостве, пасэсія. Пасля 1-га падзелу Рэчы Паспалітай (1772) ў складзе Рас. імперыі. У 1783г. у засценку Дашкаўка налічвалася 10 шляхецкіх сем'яў. У 1880 г. 12 двароў, 72 жыхары. Частка вяскоўцаў займалася бандарным промыслам. У 1897 г. ў Лабанаўскай вол. Чэрыкаўскага павета Магілёўскай губ., 25 двароў, 132 жыхарьі. Меўся хлебазапасны магазін. У 1909 г. 24 двары, 171 жыхар. Адносілася да Целяшоўскага праваслаўнага прыхода. 3 1919 г. ў Быхаўскім павеце Гомельскай губ. РСФСР, з 1924 г. ў Прапойскім (з 23.5.1945 г. Слаўгарадскі) р-не Магілёўскай акругі БССР (да ліп. 1930), з 15.1.1938 г. у Магілёўскай вобл. У 1931г. арганізаваны калгас «Вольны шлях». У Вял. Айч. вайну з жн. 1941 г. да 25 11.1943 г. акупіравана ням.-фаш. захопнікамі. У 1962 — 65 гг. ў Чавускім р-не. У 1990 г. ў складзе калгаса «Рассвет» (цэнтр — в. Целяшьі). Была ферма буйной рагатай жывелы. Планіровачна складалася з вуліцы амаль мерадыянальнай арыентацыі, забудаванай няшчыльна, традыц. драўлянымї дамамі сядзібнага тыпу.
ДОБРЬІ ДУБ (деревня ДОБРЫЙ ДУБ Славгородского района) — былая вёска у б. Баханскім с/с, за 26 км на ПдЗ ад Слаўгарада, 96 км ад Магілёва, 44 км ад чыг. ст. Быхаў на лініі Магілеў — Жлобін. Рэльеф раўнінны. На Пн праходзяць меліярацыйныя каналы, злучаныя з р. Баброўка (прыток р. Дняпро). Транспартныя сувязі па мясц. дарозе праз вескі Рап, Прудок і далей па шашы Слаўгарад — Доўск. У 1990 г. 79 гаспадарак, 231 жыхар. Вёска пацярпела ад катастрофы на Чарнобыльскай атамнай электрастанцыі.
Вядома па пісьмовых крыніцах з 1600 г. як сяло ў складзе маёнтка Тайманаў ў Рэчы Паспалітай, шляхецкая ўласнасць. У 1742 г. 12 двароў, ў Быхаўскім графстве, ўласнасць памешчыка. У 1758 г. 22 двары, 64 жыхары мужчынскага полу, мелася карчма. Пасля 1-га падзелу Рэчы Паспалітай (1772) ў складзе Рас. імперыі. У1784 г. 31 двор, 210 жыхароў, дзейнічаў млын, у 1799 г. 32 двары, 191 жыхар. У 18 ст. ўладанне кн. Галіцына. У 1858 г. ў Быхаускім павеце, 158 жыхароў мужчынскага полу. У 1880 г. 78 двароў, 451 жыхар. Частка вяскоўцаў займалася кавальскім, адыходным, калесным і кравецкім промысламі. У 1897 г. 99 двароў, 625 жыхароў, меўся хлебазапасны магазін (адкрыты не пазней 1882), дзейнічала школа граматы. У 1909 г. 109 двароў, 678 жыхароў. Вяскоўцы апрача земляробства займаліся калесным, сталярнымі і іншымі промысламі. У 1910 г. ў Баханскай вол. Быхаўскага павета. Адносілася да Дабрадубскага сельскага т-ва. Уваходзіла ў Зімніцкі с/с. У 1917 г. 104 двары, 694 жыхары. 3 1919 г. ў Быхаўскім павеце Гомельскай губ. РСФСР, з 20.8.1924 г. ў Журавіцкім, з 8.7.1931 г. ў Быхаўскїм, з 12.2.1935 г. ў Доўскім, з 5.4.1935 г. ў Журавїцкім, з 17.12.1956 г. ў Быхаўскім, з 31.3.1958 г. ў Слаўгарадскім, з 25.12.1962 г. ў Быхаўскїм, з 6.1.1965 г. ў Слаўгарадскім р-нах Магілёўскай акругі  БССР (да ліп. 1930), з 15.1.1938 г. у Гомельскай, з 17.12.1956 г. у Магілёўскай абласцях.
27.6.1920 г. адкрыта школа па ліквідацыі непісьменнасці сярод дарослых. У 1930-я г. вяскоўцы уступілі ў калгас. У Вял. Айч. вайну з жн. 1941 г. да 25.11.1943 г. акупіравана ням.-фаш. захопнікамі. У 1962— 65 гг. ў Быхаўскім р-не. У 1990 г. ў складзе калгаса імя А.В.Суворава (цэнтр — в. Бахань). Былі вытв. брыгада і ферма буйной рагатай жывелы, пач. школа, клуб, б-ка, магазін. Планіровачна складалася з крывалінейнай вуліцы, блізкай да шыротнай арыентацыі, забудаванай двухбакова, шчыльна, традыц. драўлянымі дамамі сядзібнага тыпу. На Пд ад сялібнай зоны быў гасп. сектар.
ДУБНА (деревня ДУБНА Славгородского района)— вёска ў Кабінагорскім с/с, за 14 км на Пд ад Слаўгарада, 84 км ад Магілёва, 54 км ад чыг. ст. Чавусы на лініі Магілёў — Крычаў. Рэльеф раўнінны, вакол лес. На 3 цячэ р. Сож (прыток р. Дняпро). Транспартныя сувязі па мясц. дарозе праз былую в. Кліны і далей па шашы Слаўгарад — Доўск. 11 гаспадарак, 27 жыхароў (2007).
На зах. ускраіне вёскі, на тэрасе левага берага р. Сож, а таксама на паўн. ускраіне і на 3 ад вёскі, на усх. беразе воз. Святое знаходзяцца паселішчы эпохі неаліту і бронзавага веку, што сведчыць аб засяленні тутэйшых месц ў глыбокай старажытнасці. Паводле рукапісных крыніц вядома з 1555 г. як сяло ў Прапойскай вол. ВКЛ, дзярж. ўласнасць. У 1600 г. ў Прапойскім старостве Рэчыцкага павета. У 1681 г. 8 двароў. Пасля 1-га падзелу Рэчы Паспалітай (1772) ў складзе Рас. імперыі. У 1786 г. 50 жыхароў, ўласнасць памешчыка. 3 1835 г. уладанне Бенкендорфа. У 1880 г. 25 двароў, 197 жыхароў. Частка вяскоўцаў займалася кравецкім промыслам. У 1897 г. ў Старынкаўскай вол. Чэрыкаўскага павета, 51 двор, 336 жыхароў. Меліся школа граматы, заезны дом. У 1910 г. належала Дубнаўскаму сельскаму т-ву. Адносілася да Гайшынскага праваслаўнага прыхода. У 1915 г. школа граматы ператворана ў земскую, якая размяшчалася ў наемным памяшканні. 3 1919 г. ў Быхаўскім павеце Гомельскай губ. РСФСР, з 1924 ў Прапойскім (з 23.5.1945 г. Слаўгарадскі) р-не Магілёўскай акругі (да ліп. 1930), з 15.1.1938 г. ў Магілёўскай вобл.  На базе земскай створана прац. школа 1-й ступені, у якой у 1925 г. было 36 вучняў, меўся харавы гурток. У 1932 г. пач. школа стала двухкамплектнай. Тут вучыліся таксама дзеці з в. Благадаць і былой в. Старынка. У 1930-я г. вяскоўцы ўступілі ў калгас. У 1940 г. 58 двароў, 266 жыхароў. У Вял. Айч. вайну з жн. 1941 г. да 2 10.1943 г. акупіравана ням.— фаш. захопнікамі. У кастр. 1943 г. акупанты спалілі 55 двароў. Пасля вайны адбудавана. У 1962 — 65 гг. ў Краснапольскім р-не. У 1990 г. ў складзе саўгаса «Памяць Фрунзе» (цэнтр — былая в. Старынка), 50 гаспадарак, 101 жыхар, магазін. Вёска пацярпела ад катастрофы на Чарнобыльскай атамнай электрастанцыі. Да асн. крывалінейнай вуліцы амаль шыротнай арыентацыі з абодвух бакоў далучаюцца кароткія вуліцы. Забудавана двухбакова, традыц. драўлянымі дамамі сядзібнага тыпу.
ДУБОВЬІ ЛОГ (деревня ДУБОВЫЙ ЛОГ Славгородского района) — паселак ў Свенскім с/с, за 28 км на Пд3 ад Слаўгарада, 98 км ад Магілёва, 53 км ад чыг. ст. Рагачоў на лініі Магілёў — Жлобін. Рэльеф раўнінны, на Пд мяжуе з лесам. Праз вёску цячэ ручай (прыток р. Перагонка). Транспартныя сувязі па мясц. дарозе праз в. Рэкта і далей па шашы Слаўгарад — Доўск. 3 гаспадаркі, 6 жыхароў (2007). Рэльеф раўнінны, на Пд мяжуе з лесам. Праз вёску цячэ ручай (прыток р. Перагонка). Транспартныя сувязі па мясц. дарозе праз в. Рэкта і далей па шашы Слаўгарад — Доўск. 3 гаспадаркі, 6 жыхароў (2007).
Засн. ў пач. 1920-х г. 3 20.8.1924 г. ў Журавіцкім, з 8.7.1931 г. ў Прапойскім, з 12.2.1935 г. ў Доўскім, з 5.4.1935 г. ў Журавіцкім, з 17.12.1956 г. ў Рагачоўскім, з 11.6.1957 г. ў Слаўгарадскім р-нах Магілёўскай акругі (да ліп. 1930), з 15.1.1938 г. ў Гомельскай, з 11.6.1957 г. ў Магілёўскай абласцях. У 1930-я г.пасялкоўцы ўступілі ў калгас. У Вял. Айч. вайну з жн. 1941 г. да 1.11.1943 г. акупіравана ням.— фаш. захопнікамі. У 1990 г. ў складзе калгаса імя М.І.Калініна (цэнтр — в. Рэкта), 11 гаспадарак, 28 жыхароў, магазін. Паселак пацярпеў ад катастрофы на Чарнобыльскай атамнай электрастанцыі. У 1964 г. да паселка далучана в. Бабы. Планіровачна уяўляе традыц. драўляныя сял. сядзібнага тыпу.
ДУБРАЎКА (деревня ДУБРОВКА Славгородского района) — былая вёска у б. Кульшыцкім с/с, за 22 км на 3 ад Слаўгарада, 92 км ад Магілёва, 36 км ад чыг. ст. Быхаў на лініі Магілёў — Жлобін. Рэльеф раўнінны, на Пн і Пд мяжуе з лесам. Транспартныя сувязі па мясц. дарозе праз былыя вескі Ржаўка 1, Ржаўка 2, Васькавічы і далей па шашы Слаўгарад — Доўск. У 1990 г. 36 гаспадарак, 88 жыхароў. Вёска пацярпела ад катастрофы на Чарнобыльскай атамнай электрастанцыі і адселена.
За 2 км на Пн3 ад былой вёскі, ў лёсе, захаваўся курганны могільнік (135 насыпаў), які сведчыць аб засяленні гэтых месц ў глыбокай старажытнасці. Паводле пісьмовых крыніц вёска вядома з 17 ст. ў складзе Рэчы Паспалітай. У 1675 г. ў Прапойскім старостве, 2 двары, дзярж. ўласнасць. У 1681 г. 9; у 1765 г. 15 двароў. Пасля 1-га падзелу Рэчы Паспалітай (1772) ў складзе Рас. імперыі. У 1786 г. ўласнасць памешчыка ў Чэрыкаускім павеце, 23 двары, 187 жыхароў. Побач быу маёнтак, гаспадар якога валодаў у 1868 г. 155 дзес. зямлі. Частка вяскоўцаў займалася адыходным промыслам. У 1897 г. хутар Дубраўка (ен жа Стругілёў, Боркі) налічваў 11 двароў, 84 жыхары, у 1909 г. 7 двароў, 59 жыхароў. Дзейнічала школа граматы. У 1910 г. у Баханскай вол. Быхаўскага павета, належаў Дубраўскаму сельскаму т-ву. Адносілася да Кульшыцкага праваслаўнага прыхода. 3 1919 г. ў Быхаўскім павеце Гомельскай губ. РСФСР, з 1924 г. ў Прапойскім (з 23.5.1945 г. Слаўгарадскі) р-не Магілёўскай акругі БССР (да ліп. 1930), з 15.1.1938 г.ў Магілёўскай вобл. У 1931 г. арганізаваны калгас «Смерць капіталістам». У Вял. Айч. вайну з жн. 1941 г. да 25.11.1943 г. акупіравана ням.-фаш. захопнікамі. У 1962 — 65 гг. ў Быхаўскім р-не. У 1990 г.ў у складзе калгаса імя В.У.Куйбышава (цэнтр — в. Кулікоўка 1). Былі вытв. брыгада, фермы буйной рагатай жывелы і свінагадоўчая, клуб, магазін. Планіровачна складалася з 2 параллельных вуліц мерыдыяльнай арынтацыі, забудаваных двухбакова, шчыльна, драўлянымі дамамі сядзібнага тыпу. На У ад сялібнай зоны быў гасп. сектар. За 2 км на Пн3 ад былой вескі размешчана радовішча пяску і пясчанажвіровага матэрыялу (3,3 млн. м3), якое распрацоўвалася Белміжкалгасбудам.
ЖАЛЕЗІНКА (деревня ЖЕЛЕЗИНКА Славгородского района) — веска ў Лапаціцкім с/с, за 26 км на Пн3 ад Слаўгарада, 57 км ад Магілёва, 39 км ад чыг. ст. Чавусы на лініі Магілеў — Крычаў. Рэльеф раўнінны, на Пд мяжуе з лесам. Транспартныя сувязі па мясц. дарозе праз в. Лапацічы і далей па шашы Магілёў — Слаўгарад. 14 гаспадарак, 20 жыхароў (2007).
Вядома паводле пісьмовых крыніц з 18 ст. Пасля 1-га падзелу Рэчы Паспалі тай (1772) ў складзе Рас. імперыі. У 1786 г. веска Залезіна, 8 двароў, 59 жыхароў, памешчыцкая ўласнасць, ў Быхаўскім павеце. У 1909 г. адкрыта земская школа, якая размясцілася ў наёмным памяшканні.
Непадалеку ў 1909 г. хутар, 2 двары, 10 жыхароў. 3 1919 г. ў Быхаўскім павеце Гомельскай губ. РСФСР, з 1924 г. ў Прапойскім (з 23.5.1945 г. Слаўгарадскі) р-не Магілёўскай акругі БССР (да ліп. 1930), з 15.1.1938 г. ў Магілёўскай вобл. На базе земскай здкрыта прац. школа 1-й ступені, у якой у 1925 г. было 80 вучняў, дзейнічаў драматычны гурток. Вяскоўцы актыўна адгукнуліся на заклік дапамагчы у асваенні новых зямель у другіх раенах краіны. У 1926 г. было створана перасяленчае т-ва «Адраджэнне» з 21 сям'і, якія выехалі ва усх. раены СССР. Пач. школа ў 1930 г. ператворана ў двухкамплектную, для якой ў 1931 г. пабудавана памяшканне. У 1931 г. арганізаваны саўгас «Жалезінка», які хутка развіваўся і ў 1933 г. меў 5 трактароў і іншую тэхніку. У 1938 г. створана МТС, якая у пач. 1941 г. мела 60 трактароў, камбайны, малатарні і іншую тэхніку (рэарганізавана 31.3.1958). Для саўгаса былі пабудаваны 13 жылых дамоў. Адначасова ў сак. 1931 г. арганізаваны калгас імя 8 Сакавіка, які у год арганізацыі аб'ядноўваў 69 гаспадарак. У 1933 г. адкрыты клуб, дзіцячыя яслі. Непадалеку ад вескі дзейнічаў смалакурны з-д. У 1939 г. узведзены новы будынак для школы. У 1940 г. 143 двары, 580 жыхароў. У Вял. Айч. вайну ў жн. 1941 г. да 25.11.1943 г. акупіравана ням.-фаш. захопнікамі. У кастр. 1943 г. акупанты спалілі 133 двары, разрабавалі МТС, загубілі 96 жыхароў. Пасля вайны адбудавана. У 1962 — 65 гг. ў Чавускім р-не. У 1990 г. ў складзе саўгаса «Лясная» (цэнтр — в. Лясная), 47 гаспадарак, 81 жыхар. Былі ферма буйной рагатай жывелы, магазін. Вёска пацярпела ад катастрофы на Чарнобыльскай атамнай электрастанцыі. Планіровачна складаецца з працяглай прамалінейнай вуліцы, арыентаванай з Пн3 на ПдУ, якую перасякаюць завулкі, і забудаванай двухбакова, шчыльна, традыц. драўлянымі дамамі сядзібнага тыпу. На Пд — гасп. сектар. (Як стала вядома у 2019 годзе ад мясцовых жыхароў, назва і станаўленне вёскі звязана з перасяленцамі з вёскі Жалезнякі Веткаўскага раёна (павета) Гомельскай вобласці сучаснага Свяцілавічскага сельсавету).
ЖАРОЛЬІ (деревня ЖАРОЛЫ или ЖЕРЁЛЫ Славгородского района)  — былая вёска у б. Кульшыцкім с/с, за 24 км на Пд3 ад Слаўгарада, 94 км ад Магілёва, 42 км ад чыг. ст. Быхаў на лініі Магілёў — Жлобін. Рэльеф раўнінны. На Пд праходзяць меліярацыйныя каналы, злучаныя з р. Баброўка (прыток р. Дняпро). Транспартныя сувязі ажыццяўляліся па мясц. дарозе праз былую в. Аржаўка 1, в. Васькавічы і далей па шашы Слаўгарад — Доўск. У 1990 г. 52 гаспадаркі, 149 жыхароў. Веска пацярпела ад катастрофы на Чарнобыльскай атамнай электрастанцьп і адселена.
Першае пісьмовае упамінанне адносіцца да 1675 г., калі ў вёсцы было 14 двароў, ў 1681 г. — 13, ў 1750 г. — 11, з'яўлялася дзярж. ўласнасцю ў Прапойскім старостве Рэчы Паспалітай. Пасля 1-га падзелу Рэчы Паспалітай (1772) ў складзе Рас. імперыі. У 1773 г. 197 жыхароў. У 1777 г. ў Старабыхаўскай акрузе Магілёўскай губ. У 1785 г. ў Быхаускім павеце, 49 двароў, 215 жыхароў, уласнасць памешчыка. У 1880 г. 50 двароў, 291 жыхар. Частка вяскоўцаў займалася калесным промыслам. У 1897 г.в. Жарэлы (яна ж Чыст) налічвала 80 двароў, 477 жыхароў, меліся хлебазапасны магазін (адкрыты не пазней 1882), школа граматы, карчма.  У 1907 г. ў школе (нар. вучылішча), адкрытай ў вёсцы, навучалася 25 хлопчыкаў. У 1909 г. 90 двароў, меўся млын. У 1910 г. у Баханскай вол. Быхаўскага павета, належала Жаральскаму сельскаму т-ву; 90 двароў, 549 жыхароў. Адносілася да Кульшыцкага праваслаўнага прыхода. У 1917 г. 115 двароў, 786 жыхароў. 3 1919 г. ў Быхаўскім павеце Гомельскай губ. РСФСР, з 1924 г. ў Прапойскім (з 23.5.1945 г. Слаўгарадскі) р-не Магілёўскай акругі БССР (да ліп. 1930), з 15.1.1938 г. у Магілёўскай вобл. На базе дарэв. адкрыта прац. школа 1-й ступені, для якой ў 1918 г. пабудавана памяшканне. 27.6.1920 г. адкрыта школа па ліквідацыі непісьменнасці сярод дарослых. У 1925 г. ў школе было 67 вучняў. У 1926 г. 572 жыхарьі. У 1931 г. пач. школа стала двухкамплектнай. Тут вучьіліся таксама дзеці з суседніх хутароў і паселкаў. У 1931 г. арганізаваны калгас «Гігант». У 1938 г. ў веску пераселена 12 хутарскіх гаспадарак. У Вял. Айч. вайну са жн. 1941 г. да 25.11.1943 г. акупіравана ням.-фаш. захопнікамі. У брацкай магіл, што на вясковых могілках, пахаваны 2 сав. воіны, якія загінулі у 1943 г. У 1968 г. на магіле пастаўлены абеліск. У 1962 — 65 гг. у Быхаўскім р-не. У 1990 г. ў складзе калгаса імя В.У.Куйбышава (цэнтр — былая в. Кулікоўка 1). Былі вытв. брыгада і ферма буйной рагатай жывельі. Планіроўка была блізкай да прамавугольнай. Да крывалінейнай вуліцы (участак мясц. дарогі) з паўн. боку перпендыкулярна далучаліся 2 прамалінейныя, паралельныя паміж сабой вуліцы, злучаньія на Пн кароткай вуліцай. Была забудавана двухбакова, традыц. драўлянымі дамамі сядзібнага тыпу. Вытв. Сектар на Пн.
ЗАБАЛАЦЦЕ ( деревня ЗАБОЛОТЬЕ Славгородского района) — вёска у Гіжэнскім с/с, за 23 км на ПнУ ад Слаўгарада,93 км ад Магілёва, 23 км ад чыг. ст. Верамейкі на лініі Магілёў — Крычаў. Рэльеф раўнінны. На 3 праходзяць меліярацыйныя каналы, злучаныя з р. Крупка (прыток р. Проня). Транспартныя сувязі па мясц. дарозе праз вескі Гіжэнка, Ходарава і далей па шашы Слаўгарад — Чэрыкаў. 1 гаспадарка, 1 жыхар (2007).
Вядома па пісьмовьіх крыніцах з 19 ст. У 1834 г. веска (23 жыхары) ў Чэрыкаўскім павеце, царк. уласнасць. У 1858 г. 58 рэвізскіх душ, у 1880 г. 27 двароў, 145 жыхароў. Частка вяскоўцаў займалася сталярным і бандарным промысламі. У 1897 г.в. Забалацце (яна ж Галузы) у Даўжанскай вол. Чэрыкаўскага павета Магілёўскай губ., 36 двароў, 258 жыхароў. Непадалеку быў фальварак (1 двор, 6 жыхароў). У 1909 г. 43 двары, 274 жыхары. Належала Забалацкамусельскаму т-ву. Адносілася да Целяшоўскага праваслаўнага прыхода. 3 1919 г. у Быхўускім павеце Гомельскай губ. РСФСР, з 1924 г. у Прапойскім (з 23.5.1945 г. Слаўгарадскі) р-не Магілёўскай акругі БССР (да ліп.
1930), 3 15.1.1938 г. ў Магілёўскай вобл. У 1931 г. арганізаваны калгас «1 Мая». У 1940 г. 31 двор, 114 жыхароў. У Вял. Айч. вайну з жн. 1941 г. да 1.10.1943 г. акупіравана ням.-фаш. захопнікамі. У жн. 1943 г. гітлераўцы спалілі 26 двароў. Пасля вайны адбудавана. У 1962 — 65 гг. у Чавускім р-не. У 1990 г. ў складзе калгаса «40 гадоў Кастрычніка» (цэнтр — в. Ходараў), 20 гаспадарак, 35 жыхароў. Былі вытв. брыгада і ферма буйной рагатай жывелы, магазін. Вёска пацярпела ад катастрофы на Чарнобыльскай атамнай электрастанцыі. Планіровачна складаецца з кароткай крывалінейнай вуліцы, арыентаванай з ПдЗ на ПнУ, забудаванай двухбакова, шчыльна, драўлянымі дамамі сядзібнага тыпу. На паўд.-зах. ускраіне — гасп. сектар.
ЗАВАД-ВІРАВАЯ (деревня ЗАВАД - ВИРОВАЯ Славгородского района) — вёска ў Кабінагорскім с/с, за 4 км на Пн ад Слаўгарада, 74 км ад Магілёва, 36 км ад чыг. ст. Чавусы на лініі Магілёў — Крычаў. Рэльеф раўнінна-узгорысты. На У цячэ р. Проня (прыток р. Сож), на Пд — ручай, яе прыток. Транспартныя сувязі па шашы Магілёў — Слаўгарад, якая праходзіць праз вёску. 37 гаспадарак, 70 жыхароў (2007). За 2 км на Пн ад вёскі, ў лесе, каля а6рыву правага берага р. Проня захаваўся курганы могільнік (10 насыпаў), што сведчыць аб засяленні гэтых месц ў глы6окай старажытнасці. Паводле пісьмовых крыніц вёска вядома з 19 ст. У 1858 г. былі вёскі Завад (110 жыхароў) і Віравая (134 жыхары) ў Быхаўскім павеце, ўласнасць памешчыка. У 1880 г. ў в. Віравая 57 двароў, 221 жыхар. Частка вяскоўцаў займалася адыходным і рамізніцкім промысламї. У 1897 г. в. Завад-Віравая (80 двароў, 553 жыхары) ў Прапойскай вол. Быхаўскага павета Магілёўскай губ. Меліся хле6азапасны магазін (адкрыты не пазней 1882) і заезны дом. У 1909 г. 95 двароў, 632 жыхары. 3 1919 г. ў Быхаўскім павеце Гомельскай губ. РСФСР, з 1924 г. ў Прапойскім (з 23.5.1945 г. Слаўгарадскі) р-не БССР, з 15.1.1938 г. ў Магілёўскай во6л. 15.6.1920 г. адкрыта школа па ліквідацыі непісьменнасці сярод дарослых. 3 20.8.1924 г. да 21.10.1924 г. цэнтр сельсавета. У 1925 г. дзейнічаў кааператыў (13 сямей) па перасяленні ў Прыморскі край. У 1931 г. арганізаваны калгас «Чырвоны будзёнавец». У Вял. Айч. вайну з жн. 1941 г. да 25.11.1943 г. акупірзвана ням.-фаш. захопнікамі. У 1962— 65 гг. ў Быхаўскім р-не. У 1990 г. ў складзе калгаса «Кастрычнік» (цэнтр — г. Слаўгарад), 125 гаспадарак,305 жыхароў. Былі вытв. брыгада, фермы птушкагадоўчая ї буйной рагатай жывелы. Вёска пацярпела ад катастрофы на Чарнобыльскай атамнай электрастанцыі. У 2007 г. працаваў магазїн. Аснову планіроўкі складае крывалінейная вуліца амаль мерыдыянальнай арыентацыі, на У ад якой праходзяць кароткія прамалінейныя і дугападобныя вуліцы, злучаныя паміж сабой дарогай. Забудавана няшчыльна, пераважна драўлянымі дамамі сядзібнага тыпу. На паўд.-зах. ускраіне — гасп. сектар.
ЗАГЛІННАЕ (деревня ЗАГЛИННОЕ Славгородского района)  — вёска ў Гіжэнскім с/с, за 25 км на Пн ад Слаўгарада, 95 км ад Магілёва, 20 км ад чыг. ст. Верамейкі на лініі Магілёў — Крычаў. Рэльеф раўнінны, на Пн мяжуе з лесам. На У цячэ р. Крупка (прыток р. Проня). Транспартныя сувязі па мясц. дарозе праз вескі Закрупец, Гіжэнка і далей па шашы Слаўгарад — Чэрыкаў. 9 гаспадарак, 17 жыхароў (2007).
Вядома паводле пісьмовых крыніц з 18 ст. У 1777 г. в. Загалінка ў Чэрыкаускай акрузе Магілёўскай губ. У 1834 г. 96 жыхароў, ўласнасць памешчыка. У 1880 г. 25 двароў, 110 жыхароў. Частка вяскоўцаў займалася сталярным і бандарным промысламі. У 1897 г. ў Даўжанскай вол. Чэрыкаўскага павета, 36 двароў, 241 жыхар. У 1909 г. 39 двароў, 274 жыхары. 3 1919 г. ў Быхаускім павеце Гомельскай губ. РСФСР, з 1924 г. ў Прапойскім (з 23.5.1945 г. Слаўгарадскі) р-не Магілёўскай акругі БССР (да ліп. 1930), з 15.1. 1938 г. ў Магілёўскай вобл. У 1930-я г. вяскоўцы ўступілі ў калгас. У Вял. Айч. вайну з жн. 1941 г. да 3.10.1943 г. акупіравана ням.-фаш. захопнікамі. Каля вёскі у час акупацыі дыслацыраваліся 19-ы асобны, 48-ы Прапойск1, 2-і асобны партыз. атрады. На вясковых могілках ў брацкай і 2 індывідуальных магілах пахаваны 17 сав. воінаў і партызан, якія загінулі у 1943 г. У 1984 г. на магілах пастаўлены абеліскі. У 1962 — 65 гг. ў Чавускім р-не. У 1990 г. ў складзе калгаса «Радзіма» (цэнтр — в. Бярозаўка), 28 гаспадарак, 46 жыхароў. Была ферма буйной рагатай жывелы. Вёска пацярпела ад катастрофы на Чарнобыльскай атамнай электрастанцыі.Планіровачна складаецца з прамалінейнай вуліцы амаль мерыдыянальнай арыентацыі і забудаванай традыц. драўлянымі сял. сядзібамі. На Пн — гасп. двор.
ЗАКРУПЕЦ (деревня ЗАКРУПЕЦ Славгородского района)— вёска ў Гіжэнскім с/с, за 23 км на Пн ад Слаўгарада, 93 км ад Магілёва, 23 км ад чыг. ст. Верамейкі на лініі Магілеў — Крычаў. Рэльеф раўнінны, на Пд мяжуе з лесам. На Пн цячэ р. Крупка (прыток р. Проня). Транспартныя сувязі па мясц. дарозе праз вескі Гіжэнка, Ходарава і далей па шашы Слаўгарад— Чэрыкаў. 4 гаспадаркі, 4 жыхары (2007). 
Вядома па пісьмовых крыніцах з 18 ст. У 1777 г. вёска ў Чэрыкаўскай акрузе Магілёўскай губ. У 1783 г. 45 двароў, 262 жыхары. У 1834 г. ў Чэрыкаўскім павеце, 185 жыхароў, ўласнасць памешчыка. У 1880 г. 44 двары, 216 жыхароў. Частка вяскоўцаў займалася сталярным і бандарным промысламі. У 1824 г. 52 двары, 350 жыхароў, ў Даўжанскай вол. Чэрыкаўскага павета. У 1909 г. 59 двароў, 407 жыхароў. Належала Закрупецкаму сельскаму т-ву. Адносілася да Ляцягаўскага праваслаўнага прыхода. 3 1919 г. у Быхаўскім павеце Гомельскай губ. РСФСР, з 1924 г. ў Прапойскім (з 23.5.1945 г. Слаўгарадскі) р-не Магілёўскай акругі БССР (да ліп. 1930), з 15.1.1938 г. ў Магілёўскай вобл. У 1923 г. 15 вяскоўцаў аб'ядналіся ў меліярацыйнае т-ва. У 1930 г. пач. школа стала двухкамплектнай. У 1931 г. арганізаваны калгас «Спартак». У Вял. Айч. вайну з жн. 1941 г. да 3.10.1943 г. акупіравана ням.-фаш. захопнікамі. У маі 1943 г. некаторы час ў вёсцы размяшчаліся партызаны палка Грышына. Гітлераўцы спалілі вёску. За 1 — 1,5 км на 3 ад вёскі ў 2 брацкіх і індывідуальнай магілах, а таксама ў брацкай магіле, што на вясковых могілках, пахаваны 205 сав. воінаў і 1 партызанка, якія загінулі ў 1943 г. У 1962— 65 гг. ў Чавускім р-не. У 1990 г. ў складзе калгаса «40 гадоў Кастрычніка» (цэнтр— в. Ходараў), 29 гаспадарак, 45 жыхароў. Былі вытв. брыгада і ферма буйной рагатай жывелы. Вёска пацярпела ад катастрофы на Чарнобыльскай атамнай электрастанцыі. У 2007 г. працаваў магазін. Планіровачна складаецца з крывалінейнай вуліцы амаль шыротнай арыентацыі, якая на У раздвойваецца. Забудавана двухбакова, традыц. драўлянымі дамамі сядзібнага тыпу. На Пд — гасп. сектар.
У весцы нарадзіўся Герой Сац. Працы М.В.Атрохаў (нар. у 1928).
ЗАПАЛЯННЕ (деревня ЗАПОЛЯНЬЕ Славгородского района) — былая вёска у б. Кульшыцкім с/с, за 24 км на 3 ад Слаўгарада, 94 км ад Магілёва, 40 км ад чыг. ст. Быхаў на лініі Магілеў — Жлобін. Рэльеф раўнінны. Транспартныя сувязі па шашы Слаўгарад — Ніканавічы, якая праходзіць праз вёску. У 1990 г. 19 гаспадарак, 35 жыхароў. Вёска пацярпела ад катастрофы на Чарнобыльскай атамнай электрастанцьп і адселена.
Вядома паводле пісьмовых крыніц з 19 ст. У 1897 г. хутар Запалянь (ён жа Заполле) ў Прапойскай вол. Быхаўскага павета Магілеўскай губ., 18 двароў, 134 жыхары. У 1909 г. 17 двароў, 153 жыхары, у 1917 г. 189 жыхароў. Адносілася да Кульшыцкага праваслаўнага прыхода. 3 1919 г. ў Быхаўскім павеце Гомельскай губ. РСФСР, з 1924 г. ў Прапойскім (з 23.5.1945 г. Слаўгарадскі) р-не Магілёўскай акругі БССР (да ліп. 1930), з 15.1. 1938 г. ў Магілёўскай вобл. 25.11.1925 г. 7 вяскоўцаў аб'ядналіся ў меліярацыйнае т-ва. У 1926 г. 169 жыхароў, 4-класная школа. У 1931 г. арганізаваны калгас «Сталінскі заклік». Вясковая школа у 1931 г. ператворана ў двухкамплектную. У Вял. Айч. вайну з жн. 1941 г. да 25.11. 1943 г. акупіравана ням.-фаш. захопнікамі. На вясковых могілках пахаваны сав. воін, які загінуу ў 1943 г. Ураджэнец вёскі капітан У.В.Шаблоўскі быў адным з кіраунікоў абароны Брэсцкай крэпасці ў чэрв. 1941 г. У 1962 — 65 гг. ў Быхаускім р-не. У 1990 г. ў складзе калгаса імя А.А.Жданава (цэнтр — былая в. Кульшычы). Планіроўка Т-падобная. Да прамалінейнай вуліцы шыротнай арыентацыі (адрэзак шашы) далучаецца з Пд кароткая крывалінейная вуліца. Забудавана двухбакова, няшчыльна, традыц. драўлянымі дамамі сядзібнага тыпу. На паўн.-зах. ўскраіне быў гасп. сектар.
ЗАЦІШША (деревня ЗАТИШЬЕ Славгородского района)— вёска ў Свенскім с/с, за 34 км на ПдЗ ад Слаўгарада, 104 км ад Магілёва, 37 км ад чыг. ст. Быхаў на лініі Магілёў — Жлобін. Рэльеф раўнінны. На Пн цячэ ручай (прыток р. Баброўка). Транспартныя сувязі па мясц. дарозе праз вескі Вял. Зімніца, Малая Зімніца і далей па шашы Слаўгарад — Доўск. 3 гаспадаркі, 6 жыхароў (2007). Вядома па пісьмовых крьініцах з пач.
20 ст. У 1909 г. паселак (1 двор, 12 жыхароў) ў Баханскай вол. Быхаўскага павета Магілёўскай губ. Адносілася да Журавіцкага рымска-каталіцкага прыхода. 3 1919 г. ў Быхаўскім павеце Гомельскай губ. РСФСР, з 20.8.1924 г. ў Журавіцкім р-не БССР, з 8.7.1931 г. ў Быхаўскім, з 12.2. 1935 г. ў Доўскім, з 5.4.1935 г. ў Журавіцкім, з 17.12.1956 г..ў Быхаўскім, з 31.3.1958 г. ў Слаўгарадскім р-нах Магілёўскай акругі (да ліп. 1930), з 15.1.1938 г. ў Гомельскай, з 17.12.1956 г. ў Магілеўскай абласцях. У 1930-я г. пасялкоўцы ўступілі ў калгас. У Вял. Айч. вайну з жн. 1941 г. да 25.11.1943 г. акупіраваны ням.— фаш. захопнікамі. У 1990 г. ў складзе калгаса «Наперад» (цэнтр — в. Вялікая Зімніца), 19 гаспадарак, 47 жыхароў. Веска пацярпела ад катастрофы на Чарнобыльскай атамнай электрастанцыш. Планіровачна складаецца з прамалінейнай вуліцьі мерыдыянальнай арыентацыі, забудаванай двухбакова, няшчыльна, драўляньімі дамамі сядзібнага тыпу.
ЗЯЛЕНАЯ РОШЧА (деревня ЗЕЛЁНАЯ РОЩА Славгородского района) — вёска ў Свенскім с/с, за 31 км на ПдЗ ад Слаўгарада, 101 км ад Магілёва, 38 км ад чыг. ст. Быхаў на лініі Магілёў — Жлобін. Рэльеф раўнінны. Транспартныя сувязі па мясц. дарозе праз в. Вял. Зімніца і далей па шашы Слаўгарад — Доўск. 10 гаспадарак, 19 жыхароў (2007).
Засн. у пач. 1920-х г. 3 1924 г. ў Журавіцкім, з 8.7.1931 г. у Быхаўскім, з 12.2.1935 г. ў Доўскім, з 5.4.1935 г. ў Журавіцкім, з 17.12.1956 г. у Быхаўскім, з 31.3.1958 г. ў Слаўгарадскім р-нах Магілёўскай акругі (да ліп. 1930), з 15.1.1938 г. ў Гомельскай, з 17.12.1956 г. ў Магілёўскай абласцях. У 1930-я г. пасялкоўцы ўступілі ў калгас. У Вял. Айч. вайну з жн. 1941 г. да 25.11.1943 г. акупіравана ням.фаш. захопнікамі. У 1990 г. ў складзе калгаса «Наперад» (цэнтр — в. Вялікая Зімніца), 34 гаспадаркі, 101 жыхар. Былі ферма буйной рагатай жывелы, пач. школа. Вёска пацярпела ад катастрофы на Чарнобыльскай атамнай электрастанцыі. Планіровачна складаецца з 2 паралельных вуліц амаль шыротнай арыентацыі, злучаных завулкамі. Паўн. вуліца забудавана двухбакова, паўд. — аднабакова, няшчыльна, традыц. драўлянымі дамамі сядзібнага тыпу.
ІВАНІШЧАВІЧЬІ (деревня ИВАНИЩЕВИЧИ Славгородского района) — вёска ў Лапаціцкім с/с, за 21 км на ПнЗ ад Слаўгарада, 50 км ад Магілёва, 41 км ад чыг. ст. Чавусы на лініі Магілёў — Крычаў. Рэльеф раўнінны. На Пн, У і Пд мяжуе з лесам. На У цячэ р. Хоцінка (прыток р. Раста). Транспартныя сувязі па мясц. дарозе і далей па шашы Магілёў — Слаўгарад. 23 гаспадаркі, 32 жыхарьі (2007).
На паўдн.-зах. ускраіне вёскі, на левым беразе р. Хоценка захаваўся курганны могільнік (8 насыпаў), за 0,5 км на ПнЗ ад вёскі, у лесе — стараж. курган. Гэтыя помнікі археалогіі сведчаць аб засяленні тутэйшых месц ў глыбокай старажытнасці. Паводле рукапісньіх крыніц вядома з 1555 г. як сяло ў Прапойскай вол. ВКЛ, дзярж. ўласнасць. Пасля 1-га падзелу Рэчы Паспалітай (1772) ў складзе Рас. імперыі. У 1783 г. ўласнасць тытулярнага саветніка Г.С.Ляшнеўскага, 424 жыхары. У 1847 г. 22 двары, 124 жыхары, цэнтр маёнтка, ўласнасць памешчыка, які ў 1853 г. меў 9806 дзес. зямлі, млын і карчму. У 1858 г. функцыяніраваў заезны дом на 2085 кв. сажняў. 3 1865 г. дзейнічала гарбарня. У 1880 г. 53 двары, 322 жыхары, хлебазапасны магазін. Частка вяскоўаў займалася кавальскім промыслам. У 1897 г. ў Даўгамохскай вол. Быхаўскага павета, 77 двароў, 568 жыхароў,  меліся школа граматы і хлебазапасны магазін. У фальварку былі 1 двор, 20 жыхароў, млын і лесапільня. У 1903 г. школа граматы ператворана ў земскую школу (нар. вучылішча), для якой ў 1914 г. пабудавана памяшканне. У 1909 г. 108 двароў, 660 жыхароў. Дзейнічала сукнавальня. Адносілася да Боўкаўскага праваслаунага прыхода. У кастр. 1916 г. вяскоўцы разграмілі памешчыцкі маёнтак. 3 1919 г. ў Быхаўскім пвеце Гомельскай губ. РСФСР, з 1924 г. ў Прапойскім (з 23.5.1945 г. Слаўгарадскі) р-не Магілёўскай акругі БССР (да ліп. 1930), з 15.1.1938 г. ў Магілёўскай вобл. 3 20.8.1924 г. да 16.7.1954 г. цэнтр сельсавета. На базе дарэв. адкрыта прац. школа 1-й ступені, ў якой ў 1925 г. было 94 вучні, дзейнічалі драматычны і харавы гурткі. У 1926 г. дзейнічала 4-класная школа; 2172 чал. У 1930 г. вясковая школа стала двухкамплектнай. У 1931 г. арганізаваны калгас «Маяк». У пач. 1930-х г. пач. школа ператворана ў 7-гадовую. У Вял. Айч. вайну з жн. 1941 г. да 25.11. 1943 г. акупіравана ням.-фаш. захопнікамі. У брацкай магіле, што на вясковых могілках, пахаваны 358 сав. воінаў і партызан, якія загінулі у 1941 — 44 гг. У 1990 г. ў складзе племсаўгаса «Жалезінскі» (цэнтр — в. Лапацічы), 80 гаспадарак, 137 жыхароў. Былі вытв. брыгада, ферма буйной рагатай жывелы, 8-гадовая школа, клуб, б-ка, фельч.-акушэрскі пункт, аддз. сувязі. Вёска пацярпела ад катастрофы на Чарнобыльскай атамнай электрастанцыі. Аснову планіровачнай структуры складаюць 2 крывалінейныя вуліцы амаль мерыдыянальнай арыентацыі. Да іх пад рознымі вугламі з 3 і У падыходзяць другарадныя вуліцы. Забудавана двухбакова, шчыльна, традыц. драўлянымі дамамі сядзібнага тыпу.
КАБІНА ГАРА (деревня КАБИНА ГОРА Славгородского района)  — вёска ў Кабінагорскім с/с, за 4 км на ПнЗ ад Слаўгарада, 74 км ад Магілёва, 44 км ад чыг. ст. Чавусы на лініі Магілёў — Крычаў. Рэльеф раўнінны. Транспартныя сувязі па шашы Слаўгарад — Ніканавічы, якая праходзіць паблізу вёскі. 71 гаспадарка, 148 жыхароў (2007).
Вядома па пїсьмовых крыніцах з 1897 г. як ферма (1 двор, 5 жыхароў) ў Прапойскай вол. Чэрыкаўскага павета Магілёўскай губ. 3 1919 г. ў Быхаўскім павеце Гомельскай губ. РСФСР, з 1924 г. ў Прапойскім (з 23.5.1945 г. Слаўгарадскі) р-не Магілёўскай акругі БССР (да ліп. 1930), з 15.1.1938 г. ў Магілёўскай вобл. Тут, на былых памешчыцкіх землях сяляліся выхадцы з суседніх вёсак. У 1930-я г. вяскоўцы устуупіл ў калгас. У Вял. Айч. вайну з жн. 1941 г. да 25.11.1943 г. акупіравана ням.-фаш. Захопнікамі. У 1962 — 65 гг. ў Быхаускім р-не. У 1990 г. у складзе калгаса «Кастрычніцкі (цэнтр — г. Слаўгарад), 156 гаспадарак, 478 жыхароў. Былі вытв. брыгада i ферма буйной рагатай жывёлы, ёсць пач. школа, дзіцячы сад- яслі, клуб са стацыянарнай кінаустаноўкай, б-ка, магазін. Вёска пацярпела ад катастрофы на Чарнобыльскай атамнай электрастанцыі. Схема планіроўкі забудовы распрацавана ў 1970 г. Магілёўскім філіялам ін-та «Белкалгаспраект». Планіровачная структура складаецца з 4 паралельных вуліц мерыдыянальнай арыентацыі злучаных мясц. дарогай. Забудавана шчыльна, двухбакова, пераважна драўлянымі дамамі сядзібнага тыпу. У цэнтры сярод жылой забудовы — грамадскія будынкі, на Пн — гасп. сектар.
Каля паўд. ускраіны вёскі размешчана радовішча даламіту (разведаныя запасы 494 тыс. т), якое распрацоўваецца мясц. будаунічымі арганізацыямі.
КАЗАКОЎКА (деревня КАЗАКОВКА Славгородского района) — вёска ў Кабінаropcкім с/с, за 17 км на Пд ад Слаўгарада, 87 км ад Магілёва, 57 км ад чыг. ст. Чавусы на лініі Магілёў — Крычаў. Рэльеф раўнінны, на 3 мяжуе з лесам. Транспартныя сувязі па мясц. дарозе праз вёскі Старая Каменка, Дубна, былую в. Кліны i далей па шашы Слаўгарад — Доўск. 1 гаспадарка, 2 жыхары (2007).
У 1858 г. вёска у Наваельненскай вол. Чэрыкаўскага павета Маплёўскай губ., 13 двароў, 98 жыхароў, уласнасць памешчыка. Меўся заезны дом. У 1897 г. 19 двароў, дзейнічала школа граматы. У 1909 г. 27 двароў, 257 жыхароў. Належала Крыўліцкаму сельскаму т-ву. Адносілася да Папараткаўскага праваслаунага прыхода.
3 1919 г. у Быхаўскім павеце Гомельскай губ. РСФСР, з 1924 г. у Прапойскім (з 23.5.1945 г. Слаўгарадскі) р-не Магілёўскай aкpyri БССР (да ліп. 1930), з 1938 г. ў Магілеўскай вобл. У 1930-я г. вяскоўцы уступілі ў калгас. У Вял. Айч. вайну з жн. 1941 г. да 2.10.1943 г. акупіравана ням.-фаш. захопнікамі. У брацкай магіле, што ў цэнтры вёскі, пахаваны 6 сав. воінаў, яки загінулі ў 1941 г. У 1962 — 65 гг. ў Краснапольскім р-не. У 1990 г. ў складзе саўгаса «Памяць Фрунзе» (цэнтр — былая в. Старынка), 28 гаспадарак, 72 жыхары. Былі ферма буйной рагатай жывёлы, магазін. Вёска пацярпела ад катастрофы на Чарнобыльскай атамнай злектрастанцыі. Планіровачна складаецца з прамалінейнай вуліцы шыротнай арыентацыі, забудаванай двухбакова, традыц. драўлянымі дамамі сядзібнага тыпу.
КАШАЛЁЎ (деревня КОШЕЛЕВ Славгородского района) — былая вёска у Лапаціцкім с/с, за 10 км на ПнЗ ад Слаўгарада, 65 км ад Магілёва, 37 км ад чыг. ст. Чавусы на лініі Магілёў — Крычаў. Рэльеф раўнінны, на ПнУ мяжуе з лесам. Транспартныя сувязі па мясц. дарозе праз в. Лясная, далей па шашы Магілёў — Слаўгарад. У 1990 г. 21 гаспадарка, 37 жыхароў. Вёска пацярпела ад катастрофы на Чарнобыльскай атамнай электрастанцыі  i адселена.
Вядома з пач. 20 ст. У 1920 г. 29 гаспадарак, 158 жыхароў, 110 дзес. ворыўнай зямлі. 3 1924 г. ў Прапойскім (з 23.5.1945 г. Слаўгарадскім) р-не Магілёўскай axpyri (да ліп. 1930), з 15.1.1938 г. ў Магілёўский вобл. 20.6.1920 г. адкрыта школа па ліквідацыі непісьменнасці сярод дарослых. У 1931 г. арганізаваны калгас імя В.І.Чапаева. У Вял. Айч. вайну з жн. 1941 г. да 25.11.1943 г. акупіравана ням.-фаш. Захопнікамі.  У 1962 — 65 гг. ў Чавускім р-не. У 1990 г. ў складзе саўгаса «Лясная» (цэнтр — в. Лясная). Планіровачна складалася з прамалінейнай вуліцы, арыентаванай з Пн3 на ПдУ i забудаванай двухбакова, няшчыльна, драўлянымі дамам1 сядзібнага тыпу.
KЛІНЫ (деревня КЛИНЫ Славгородского района) — былая вёска ў  б. Каменкаускім с/с, за 8 км на Пд ад Слаўгарада, 78 км ад Магілёва,48 км ад чыг. ст. Чавусы на лініі Магілёў — Крычаў. Рэльеф раўнінны, на Пд i 3 мяжуе з лесам. Праз вёску цячэ ручай (прыток р. Галуба), на 3 цячэ р. Сож (прыток р. Дняпро). Транспартныя сувязі па мясц. дарозе i далей па шашы Слаўгарад — Доўск. У 1990 г. 27 гаспадарак, 44 жыхары. Вёска пацярпела ад . катастрофы на Чарнобыльскай атамнай электрастанцыі,  адселена.
Засн. у сярэдзіне 18 ст. У 1765 г. 3 двары, у якіх ў той час ніхто не жыў, была дзярж. ўласнасцю. У 1769 г. ў Прапойскім старостве Рэчы Паспалітай, 7 двароў, 10 жыхароў, мелася карчма. Пасля 1-га падзелу Рэчы Паспалітай (1772) у складзе Рас. Імперыі.  У 1786 г. ў 6 дварах было 27 чал., з'яўлялася памешчыцкай ўласнасцю, ў Чэрыкаускім павеце. У 1835 г. ў метрыцы Прапойскай царквы значцца як ўласнасць Бенкендорфа. У 1858 г. в. Слабада Сіняя (115 жыхароў) ў Старынкаўскай вол. Чэрыкаўскага павета Магілёўскай губ. Меліся млын, карчма. Побач быў маёнтак, гаспадар якога у 1871 г. меў 6136 дзес. зямлі i вадзяны млын. У 1880 г. 17двароў, 184 жыхары. Частка вяскоўцаў займалася бандарным i кравецкім промысламі. У 1884 г. 22 двары, 71 жыхар. У 1897 г. ў вёсцы 22 двары, 163 жыхары, раз ў год праводзіўся кірмаш, ў сядзібе 1двор, 6 жыхароў, млын, сукнавальня. У 1909 г. колькасць жыхароў ў вёсцы павялічылася да 195. Належала Клінаўскаму сельскаму таварыству.
Адносілася да Прапойскага праваслаўнага прыхода. У 1918 г. адкрыта прац. школа 1-й ступені, для якой ў 1919 г. пабудавана памяшканне. У 1925 г. ў школе было 40 вучняў, дзейнічалі харавы i драматычны гурткі. У 1932 г. пач. школа стала двухкамплектнай. 3 1919 г. ў Быхаўскім павеце Гомельскай губ. РСФСР, з 1924 г. ў Прапойскім (з 23.5.1945 г. Слаўгарадскі) р-не Магілёўскай акругі БССР (да ліп. 1930), з 15.1.1938 г. ў Маплёўскай вобл. У 1930-я г. вяскоўцы ўступілі  ў калгас. У 1940 г. 47 двароў, 236 жыхароў. У Вял. Айч. вайну з жн. 1941 г. да 3.10.1943 г. акупіравана ням.-фаш. Захопнікамі. У ліп. 1943 г. гітлераўцы спалілі 39 двароў, загубілі 4 жыхароў. Пасля вайны адбудавана. У брацкай мапле, што на вясковых могілках, пахаваны 7 сав. вoiнаў, якія загінулi ў 1941 г. У 1962 — 65 rr. ў Краснапольскім р-не. У 1990 г. ў складзе саўгаса «Памяць Фрунзе» (цэнтр — былая в. Старынка). Былі ферма буйной рагатай жывёлы, магазін. Планіровачна складалася з крывалінейнай вуліцы шыротнай арыентацыі, забудаванай з двух бакоў традыц. драўлянымі сял. сядзібамі.
КРАМЯНКА (деревня КРЕМЯНКА Славгородского района) — вёска ў Кабінагорскім с/с, за 5 км на У ад Слаўгарада, 75 км ад Магілёва, 45 км ад чыг. ст. Чавусы налініі Магілёў — Крычаў. Рэльеф раунінны, вакол лес. На паўн. ускраіне цячэ р. Сож (прыток р. Дняпро). Транспартныя сувязі па мясц. дарозе i далей па шашы Слаўгарад — Доўск. 2 гаспадаркі,2 жыхары (2007).
Вядома па пісьмовых крыніцах з 19 ст. У 1858 г. в. Сідараўка (208 жыхароў) ў Старынкаўскай вол. Чэрыкаўскага павета Магілёўскай губ., ўласнасць памешчыка. Меўся заезны дом. У 1871 г. памешчык меў ва урочышчы Кліны (зараз Чэрыкаўскі р-н) i ў в. Крамянка 6136 дзес. зямлі i вадзяны млын, ў 1879 г. ва урочышчы паблізу вёскі — 167 дзес. Зямлі. У 1880 г. 40 двароў, 312 жыхароў. Частка вяскоўцаў займалася бандарным промыслам. У 1897 г. 75 двароў, 462 жыхары, дзейнічала школа граматы, якая у 1910 г. -ператворана ў земскую. У 1909 г. колькасць двароў павялічылася да 79, жыхароў — да 616. Належала Крамянскаму сельскаму т-ву. Адносілася да Прапойскага праваслаўнага прыхода. 3 1919 г. ў Быхаўскім павеце Гомельскай губ. РСФСР, з 1924 г. ў Прапойскім (з 23.5.1945 г. Слаўгарадскі) р-не Маплёўскай aкpyri БССР (да ліп. 1930), з 15.1. 1938 г. ў Магілёўскай вобл. На базе дарэв. была створана прац. школа 1-й ступені, для якой сяляне пабудавалі ў 1919 г. памяшканне з былога памешчыцкага дома. Школа мела 3,5 дзес. зямлі, ў ёй ў 1925 г. было 60 вучняў, дзейнічаў літ.-драматычны гурток. У 1930 г. пач. школа стала двухкамплектнай. У 1930-я г. вяскоўцы ўступілі ў калгас. У Вял. Айч. вайну з жн. 1941 да 1.10.1943 г. акупіравана ням.- фашысцкімі захопнікамі. У 1962 — 65 гг. ў Краснапольскім р-не. У 1990 г. ў складзе саўгаса «Памяць Фрунзе» (цэнтр — былая в. Старынка), 102 гаспадаркі, 232 жыхары. Былі пач. школа, б-ка, магазін, клуб. Вёска пацярпела ад катастрофы на Чарнобыльскай атамнай электрастанцыі. Планіровачна складаецца з блізкай да прамалінейнай вуліцы амаль мерыдыянальнай арыентацыі, да якой з У падыходзяць 2 кароткія прамалінейныя вуліцы. Забудавана двухбакова, шчыльна, традыц. Драўлянымі дамамі сядзібнага тыпу. Грамадскія будынкі размешчаны сярод жылой забудовы.
Радзіма доктара біялапчных навук, праф, А.А.Сёмкіна (нар. у 1929). На паўд.усх. ускраіне размешчана радовішча будаўнічых пяскоў (разведаныя запасы 4,73 млн.м. куб) .
КРАСНЫ АКЦЯБР (деревня КРАСНЫЙ ОКТЯБРЬ Славгородского района Могилевской области)— вёска ў Гіжэнскім с/с, за 20 км на ПнУ ад Слаўгарада, 90 км ад Магілёва, 23 км ад чыг. ст. Верамейкі на лініі Магілёў — Крычаў. Рэльеф раўнінны. На ПдЗ цячэ р. Тросліўка (прыток р. Проня). Транспартныя сувязi па мясц. дарозе праз Becкі Гіжэнка, Ходараў i далей па шашы Слаўгарад — Чэрыкаў. 1 гаспадарка, 2 жыхары (2007).
Засн. у пач. 1920-х г. на былых памешчыцкіх землях. 3 1924 г. у Прапойскім (з 23.5.1945 г. Слаугарадскі) р-не Магілёўскай акругі (да ліп. 1930), з 15.1.1938 г. ў Магілёўскай вобл. У 1930-я гг. вяскоўцы ўступілі ў калгас. У Вял. Айч. вайну з жн. 1941 г. да 3.10.1943 г. акупіравана ням.фаш. захопнікамі. У 1990 г. ў складзе калгаса «40 гадоў Кастрычніка» (цэнтр — в. Ходараў), 23 гаспадаркі, 76 жыхароў. Размяшчалася вытв. паляводчая брыгада. Вёска пацярпела ад катастрофы на Чарнобыльскай атамнай электрастанцыі. Планіроўка Г-падобная. Гал. вуліца арыентавана з ПдЗ на ПнУ. На Пн перпендыкулярна да яе падыходзіць кароткая вуліца. Забудова двухбаковая, драўляная, сядзібнага тыпу.
КРАСНЫ ВАСХОД (деревня КРАСНЫЙ ВОСХОД Славгородского района Могилевской области)(да 30.7.1964 г. Шаламы 1) — былая вёска ў Васькавіцкім с/с, цэнтр б. калгаса «XVII партз'езд», за 7 км на 3 ад Слаўгарада, 77 км ад Mariлёeва, 49 км ад чыг. ст. Быхаў на лініі Магілёў — Жлобін. Рэльеф раўнінны. На ПдУ цячэ ручай (прыток р. Пясчанка). Транспартныя сувязі ажыццяўляліся па мясц. дарозе праз в. Шаламы i далей па шашы Слаўгарад — Ніканавічы. У 1990 г.
141 гаспадарка, 360 жыхароў. Вёска пацярпела ад катастрофы на Чарнобыльскай атамнай электрастанцыі.
Засн. у 1939 г., калі пераселеныя з навакольных хутароў сядзібы утварылі на Пн ад в. Шаламы новую вёску — Шаламы 1 (Новыя Шаламы). У Вял. Айч. вайну 3 жн. 1941 г; да 25.11.1943 г. акупіравана ням.-фаш. Захопнікамі.  У брацкай магіле, што ў цэнтры вёскі, пахавана 215 сав. воінаў, якія загінулі ў баях супраць гітлераўцаў. У памяць аб 164 земляках з вёсак калгаса «XVII партз'езд», якія загінулі на фронце i ў партыз. барацьбе, у.1977 г. каля клуба пастаўлены абеліск.
У вёсцы размяшчаліся вытв. брыгада i ферма буйной рагатай жывёлы, майстэрня па рамонце с.-г. тэхнікі, млын, лесапільня, цэх па прыгатаванні вітаміннай мукі,8-гадовая школа, клуб са стацыянарнай кінаустаноўкай, б-ка, фельч.-акушэрскі пункт, магазін, аддз. сувязі, аддз. ашчаднага банка. Аснову планіровачнай структуры складалі 2 паралельныя паміж сабой вуліцы мерыдыянальнай арыентацыі, злучаныя мясц. дарогай. На ПдУ ад ix, ўздоўж ручая, была яшчэ адна вуліца. Забудавана двухбакова, шчыльна, традыц., пераважна драўлянымт дамамі сядзібнага тыпу. Грамадскія будынкі размяшчаліся сярод жылой забудовы, на Пн знаходзіўся вытв. сектар.
КУЛІКОЎКА 1 (деревня КУЛИКОВКА 1 Славгородского района Могилевской области) — былая вёска у б. Кульшыцкім с/с, была цэнтрам калгаса імя В.У.Куйбышава, за 25 км на 3 ад Слаўгарада, 95 км ад Магілёва, 38 км ад чыг. ст. Быхаў на лініі Магілёў — Жлобін. Рэльеф раўнінны. На У праходзяць меліярацыйныя каналы, злучаныя з р. Баброўка.
Праз вёску цячэ ручай (прыток р. Баброўка), на якім утвораны штучны вадаём. Транспартныя сувязі па мясц. дарозе праз былую в. Кулікоўка 2 і далей па шашы Слаўгарад — Ніканавічы. У 1990 г.
107 гаспадарак, 259 жыхароў. Вёска пацярпела ад катастрофы на Чарнобыльскай атамнай электрастанцыі і адселена.
Вядома паводле пісьмовых крыніц з 18 ст. У 1768 г. сяло ў Мсціслаўскім ваяв. Рэчы Паспалітай, шляхецкая уласнасць. Пасля 1-га падзелу Рэчы Паспалітай (1772) у складзе Рас. імперыі. У 1799 г.
33 двары, 341 жыхар. У 1858 г. у Быхаўскім навеце Магілеўскай губ., уласнасць памешчыка. Непадалеку быў маёнтак. Частка вяскоўцаў займалася калесным, кавальскім і кравецкім промысламі. У 1897 г. ў Баханскай вол. Быхаўскага павета, 38 двароў, 287 жыхароў. У 1909 г.
41 двор,209 жыхароў. Меліся карчма, заезны дом, школа граматы, якая у 1911 г. ператворана у земскую, размяшчалася ў наемным памяшканні. Належала Кулікоўскаму 1-му сельскаму т-ву. Адносілася да Баханскага праваслаўнага прыхода. У 1917 г. 373 жыхары. 3 1919 г. ў Быхаўскім павеце Гомельскай губ. РСФСР, з1924 г. ў Прапойскім (з 23.5.1945 г. Слаў. гарадскі) р-не Магілёўскай акругі БССР (да ліп. 1930), 3 15.1.1938 г. ў Магілёўскай вобл. На базе дарэв. створана прац. школа 1-й ступені, у якой у 1925 г. было 56 вучняў. У 1928 г. пач. школа стала двухкамплектнай, а у 1934 г. трохкамплектнай. У 1930 г. арганізаваны калгас «Аграном. У Вял. Айч. вайну з жн. 1941 г. да 26.11.1943г. акуііравана ням.-фаш. захопнікамі. У брацкай магіле, што ў цэнтры вескі, пахаваны 20 сав. воінаў, якія загінулі у 1943 г. 137 вяскоўцаў загінулі на фронце і ў партыз. барацьбе. На ушанаванне іх памяці у 1976 г. ў цэнтры вёскі пастаўлена стэла. У 1962 — 65 гг. ў Быхаускім р-не. У весцьі размяшччаліся вытв. брыгада і ферма буйной рагатай жывелы, майстэрні па рамонце с.-г. тэхнікі, лесапільня, 8-гадовая школа, дзіцячы сад-яслі, клуб са стацыянарнай кінаустаноўкай, б-ка, фельч.-акушэрскі пункт, комплексны прыемны пункт быт. абслугоўвання насельніцтва, магазін, аўтаматычная тэлеф. станцыя, аддз. сувязі, адцз. ашчаднагабанка. Праект планіроўкі і забудовы быў распрацаваны у 1965 г. Бел.н.-д. і праектным ін-там па будаўніцтве ў вёсцы. Планіровачная структура прамавугольная. Аснову планіроўкі складалі 2 прамалінейныя вуліцы мерыдыянальнай арыентацыіі, якія на Пн перакрыжоўваліся 2 прамалінейнымі вуліцамі. Забудавана двухбакова, шчыльна, традыц. драўлянымі дамамі сядзібнага тыпу. На 3 была новая вуліца, якая забудоўвалася мураванымі жылымі двух- і чатьірохкватэрнымі дамамі з кватэрамі ў 2 узроўнях. Каля вадаему быў адм.-грамадскі цэнтр. Вытв. сектар знаходзіўся на паўд. і паўн. ускраінах.
КУЛІКОЎКА 2 (деревня КУЛІКОВКА 2 Славгородского района Могилевской области)— былая вёска у б. Кульшыцкім с/с, за 27 км на 3 ад Слаўгарада, 97 км ад Магілёва, 36 км ад чыг. ст. Быхаў на лініі Магілёў — Жлобін. Рэльеф раўнінны. На У праходзяць меліярацыйныя каналы, злучаныя з ручаем (прыток р. Ухлясць). Транспартныя сувязі па мясц. дарозе і далей па шашы Слаўгарад — Ніканавічы. У 1990 г. 87 гаспадарак, 221 жыхар. Вёска пацярпела ад катастрофы на Чарнобыльскай атамнай электрастанцыі і  адселена.
За 0,5 км на Пд3 ад вёскі захаваўся курганны могільнік (20 насыпаў), што сведчыць аб засяленні гэтых месц ў далекай старажытнасці. Паводле пісьмовых крыніц вёска вядома з 19 ст. У 1873 г. 173 жыхары. У 1897 г. ў Баханскай вол. Быхаўскага павета Магілёўскай губ., 43 двары, 268 жыхароў. Меліся хлебазапасны магазін (адкрыты не пазней 1882), школа граматы, карчма. У 1909 г. 52 двары, 384 жыхары; належала Кулікоўскаму 2-му сельскаму т-ву. У 1917 г. 57 двароў, 390 жыхароў. 3 1919 г. у Быхаўскім павеце Гомельскай губ. РСФСР, з 1924 г. ў Прапойскім (з 23.5.1945 г. Слаўгарадскі) р-не Магілеўскай акругі БССР (да ліп. 1938), з 15..1.1938 ў Магілёўскай вобл. У 1920 г. пачала дзейнічаць майстэрня па рамонце с.-г. інвентару. У 1930-я г. вяскоўцы ўступілі ў калгас. У Вял. Айч. вайну з жн. 1941 г. да 25.11.1943 г. акупіравана ням.-фаш. захопнікамі. У брацкай магіле, што на могілках, пахаваны 11 сав. воінаў, якія загінулі у 1943 — 44 гг., побач пастаўлена стэла на ушанаванне памяці 178 землякоў, якія загінулі на фронце і ў партыз. барацьбе. У 1962 — 65 гг. ў Быхаўскім р-не. У 1990 г. ў складзе калгаса імя А.А.Жданава(цэнтр — в. Кульшычы). Былі вытв. брыгада, ферма буйной рагатай жывелы, майстэрні па рамонце с.-г. тэхнікі, пач. школа, клуб са стацыянарнай кінаўстаноукай, б-ка, магазін. Планіровачна складалася з 2 паралельных вуліц амаль мерыдыянальнай арыентацыіі, да якіх на Пн далучалася прамалінейная вуліца шыротнай арыентацьіі. Была забудавана двухбакова, шчыльна, традыц.драўляньімі дамамі сядзібнага тыпу. У цэнтры сярод жылой забудовы былі грамадскія будынкі. На ПдЗ знаходзіўся гасп. сектар.
КУЛЬШЬІЧЬІ (деревня КУЛЬШИЧИ Славгородского района) — веска ў Васькавіцкім с/с, былы цэнтр Кульшыцкага с/с (з 20.8.1924) і б. калгаса імя А.А.Жданава, за 18 км на 3 ад Слаўгарада, 88 км ад Магілёва, 43 км ад чыг. ст. Быхаў на лініі Магілёў — Жлобін. Рэльеф раўнінньі, на У мяжуе з лесам. За 2 км на ПдУ ад вескі знаходзіцца найвышэйшы пункт раёна (189,7 м). Транспартныя сувязі па шашы Ніканавічы — Слаўгарад, якая праходзщь праз веску. 1 гаспадарка,2 жыхары (2007).
Вядома паводле пісьмовых крыніц з 17ст. У 1684 г. сяло Кульшычы ў Прапойскай вол. Рэчыцкага павета Рэчы Паспалітай, дзярж. ўласнасць. У 1687 г. ўласнасць памешчыка. Пасля 1-га падзелу Рэчы Паспалітай (1772) ў складзе Рас. імперыі. У 1777 г. в. Кульшычы ў Стара6ыхаўскай акрузе Магілёўскай губ. У 1799 г. 37 двароў, 303 жыхары. У 1858 г. сяло (116 жыхароў мужчынскага полу) ў  Прапойскай вол. Быхаўскага павета. У 1861 г. пабудавана драўляная царква Раства Багародзіцы. Побач быў маёнтак, гаспадары якога Ляснеўскія ў 1864 г. валодалі  851,5 дзес. зямлі. У 1880 г. 75 двароў, 300 жыхароў. Частка сяльчан займалася кавальскім, адыходным і іншымі промысламі. У 1884 г. адкрыта школа граматы, ў 1886 г. 56 двароў, 409 жыхароў, ветраны млын. У 1897 г. 107 двароў, 734 жыхары, меліся 2 хлебазапасныя магазіны (адкрыты не пазней 1882), піцейны дом. У фальварку Кульшычы (ён жа Люцын) быў 1 двор, 12 жыхароў. У 1909 г. ў сяле 127 двароў, 874 жыхары, меліся школа (нар. вучылішча), млын, царква, ў фальварку 1 двор, 7 жыхароў, ў 1910 г. належала Кульшыцкаму с.-г.  т-ву, было царк.-прыходскае вучылішча, з 1911 г. — чатырохкласнае. У 1917 г. ў сяле 111 двароў, 887 жыхароў. 3 1919 г. ў Быхаўскім павецеГомельскай губ. РСФСР, з 1924 г. ў Прапойскім (з 23.5.1945 г. Слаўгарадскі) р-не Магілёўскай акругі БССР (да ліп. 1930), з 15.1.1938 г. ў Магілеускай вобл. На базе дарэв. створана прац. школа 1-й ступені, для якой быў выдзелены нацыяналізаваны будынак (у 1925 г. 87 вучняў). У 1932 г. пач. школа стала трохкамплектнай, а ў 1934 г. — чатырохкамплектнай. У 1924 г. 33 вяскоўцы аб'ядналіся ў меліярацыйнае т-ва. Вяскоўцы актыўна дапамагалі другім раёнам краіны ў асваенні новых зямель. У 1925 г. было створана перасяленчае с.-г. т-ва «Араты» з 6 сямей, якія выехалі ў Краснаярскі край. Другое т-ва з 16 сямей перасялілася ў Томскую вобл. У 1926г. 675 жыхароў. У 1929 г. арганізаваны калгас. У Вял. Айч. Вайну з жн. 1941 г. да 25.11.1943 г. акупіравана ням.-фаш. захопнікамі. У брацкай і 2 індывідуальных магілах, што ў цэнтры вёскі, пахаваны 282 сав. воіны, якія загінулі ў 1943— 44 гг. На фронце і у партыз. барацьбе загінулі 178 вяскоўцаў, на ушанаванне якіх ў цэнтры вёскі ў 1968 г. ўзведзена Сцяна Памяці. У 1962 — 65 гг. ў Быхаўскім р-не. У 1990 г. 147 гаспадарак, 406 жыхароў. У вёсцы былі размешчаны вытв. брыгада і ферма буйной рагатай жывёлы, майстэрні па рамонце с.-г. тэхнікі, лесапільня.  Устаноўка па вырабу вітаміннай мукі, ветырынарны ўчастак, зернедрабільня, сярэдняя школа, б-ка. Дзіцячы сад-яслі, фельдч.- акушэрскі пункт, комплексны прыемны пункт быт. Абслугоўвання насельніцтва, грамадская лазня, магазін, аўтаматычная тэлефонная станцыя, аддз. сувязі, ашчаднага банку. Вёска пацярпела ад катастрофы на Чарнобыльскай атамнай электрастанцыі.  Праект планіроўкі і забудовы быў распрацаваны ў 1983 г. Магілёўскім філіялам ін-та «Белкалгаспраект”. Аснову планіровачнай структуры складалі 4 паралельныя вуліцы мерыдыянальнай арыентацыі. Забудавана двухбакова, шчыльна, традыц. драўлянымі дамамі сядзібнага тыпу. У цэнтры жылой забудовы размешчаны грамадскія будынкі, узведзена некалькі адна- і двухкватэрных мураваных жылых дамоў.
Радзіма бел. этнографа І.А.Сербава (1871 — 1943) і аднаго з кіраўнікоў партыз. руху ў Віцебскай вобл. ў Вял. Айч. вайну Я.Н.Барускова (1904 — 71).
У склад сельсавета уваходзілі 13 весак. У канцы 1930-х г. на тэр. Кульшыцкага с/с былі в. Урэчча і паселкі Крыніца, Ленінскі, Бароўка, Кузаў, Арэхаўка, Забалацце, якія зараз не існуюць.
КУРГАНАЎКА (д. КУРГАНОВКА Славгородского района) — веска ў Кабінагорскім с/с, за 3 км на Пд3 ад Слаўгарада, 73 км ад Магілёва, 43 км ад чыг. ст. Чавусы на лінніі Магілёў — Крычаў. Рэльеф раўнінны. Транспартныя сувязі па шашы Слаўгарад — Доўск, якая праходзіць праз веску. 51 гаспадарка, 124 жыхары (2007).
Засн. у канцы 1920-х г. перасяленцамі з Прапойска. Уваходзіла у Прапойскі (з 23.5.1945 г. Слаўгарадскі) р-н Магілёўскай акругі (да ліп. 1930), з 15.1.1938 г. ў Магілеускай вобл. У 1930-я г. вяскоўцы ўступілі ў калгас. У Вял. Айч. вайну з жн. 1941 г. да 25.11.1943 г. акупіравана ням.фаш. захопнікамі. У брацкай магіле, што у цэнтры вескі, пахаваны 15 сав. воінаў, якїя загінулі ў 1943 г. У 1962 — 65 гг. ў Быхаўскім р-не. У 1990 г. ў складзе калгаса «Кастрычнік (цэнтр — в. Слаўгарад), 56 гаспадарак, 183 жыхары, магазін. Веска пацярпела ад катастрофы на Чарнобыльскай атамнай электрастанцыі. Планіровачна складаецца з прамалінейнай вуліцы, арыентаванай з ПдУ на Пн3 перпендыкулярна да шашы. Забудавана двухбакова, шчыльна, пераважна драўлянымі дамамі сядзібнага тыпу.
КУРГАННЕ (д. КУРГАНЬЕ Славгородского района)— былая вёска у б. Кульшыцкім с/с, за 12 км на 3 ад Слаўгарада, 82 км ад Магілёва, 48 км ад чыг. ст. Быхаў на лініі Магїлёў — Жлобін. Рэльеф раўнінны, на Пн мяжуе з лесам. На Пд праходзяць меліярацыйныя каналы, злучаныя з р. Пясчанка (прыток р. Сож). Транспартныя сувязі па шашы Слаўгарад — Ніканавічы, якая праходзіць непадалеку ад вёскі. У 1990 г. 15 гаспадарак, 24 жыхары. Вёска пацярпела ад катастрофы на Чарнобыльскай атамнай электрастанцыі.
У 1897 г. хутар Курган (ён жа Крынічкі) у Прапойскай вол. Быхаўскага павета Магілёўскай губ., 5 двароў, 47 жыхароў. У 1909 г. 8 двароў, 36 жыхароў. Належала Курганскаму 7-дворнаму т-ву. Адносілася да Кульшыцкага праваслаўнага прыхода. 3 1919 г. ў Быхаўскім павеце Гомельскай губ. РСФСР, з 1924 г. ў Прапойскім (з 23.5.1945 г. Слаўгарадскі) р-не Магілёўскай акругі БССР (да ліп. 1930), з 15.1.1938 г. ў Магілёўскай вобл. У ліст. 1929 г. арганізаваны калгас «Запаветы Ільіча. У Вял. Айч. вайну з жн. 1941 г. да 25.11.1943 г. акупіравана ням.-фаш. захопнікамі. У 1962 — 65 гг. ў Быхаўскім р-не. У 1990 г. ў складзе калгаса імя А.А.Жданава (цэнтр — в. Кульшычы). Планіровачна складалася з крывалінейнай вуліцы шыротнай арыентацыі, забудаванай двухбакова, няшчыльна, традыц. драўлянымі сял. сядзібамі.
ЛАПАЦІЧЫ (д. ЛОПАТИЧИ Славгородского района)вёска, цэнтр Лапацічскага с/с (з 20.8.1924), за 18 км на Пн3 ад Слаўгарада, 52 км ад Магілёва, 32 км ад чыг. ст. Чавусы на лініі Магілёў — Крычаў. Рэльеф раўнінны. На Пн3 цячэ р. Раста (прыток р. Проня). Транспартныя сувязі па шашы Магілеў — Слаўгарад, якая праходзіць праз вёску. 173 гаспадаркі, 424 жыхары (2007).
Вядома па пісьмовых крыніцах з 18 ст. У 1777 г. вёска Лапаціна ў Старабыхаўскай акрузе Магілёўскай губ. У 1799 г. 29 двароў, 201 жыхар. Непадалеку быў маёнтак, гаспадар якога у 1881 г. меў 377 дзес. зямлі, вадзяны млын і карчму. У 1858 г. сяло (105 жыхароў мужчынскага полу) ў Быхаўскім павеце Магілеўскай губ. У 1873 г. 219 жыхароў. У 1880 г. 35 двароў, 235 жыхароў. Частка вяскоўцаў займалася рамізніцкім, адыходным і кавальскім промысламі. У 1897 г. сяло, 53 двары, 345 жыхароў, хлебазапасны магазін, адкрыты не пазней 1882 г., школа граматы, аднайменныя фальварак (1 двор, 8 жыхароў) і сядзіба (1 двор, 6 жыхароў, заезны дом). Дзейнічала лесапільня. У 1905 г. адкрыта казённая вінная крама. У 1907 г. школа граматы ператворана у земскую, у якой навучаліся 53 хлопчыкі і 7 дзяўчынак. У 1909 г. ў сяле 58 двароў, 413 жыхароў, у маентку 1 двор, 2 жыхары. У 1910 г. ў Даугамохскай вол. Быхаўскага павета. Адносілася да Рабавіцкага праваслаўнага прыхода. 3 1919 г. ў Быхаускім павеце Гомельскай губ. РСФСР, з 1924 г. ў Прапойскім (з 23.5.1945 г. Слаўгарадскі) р-не Магілёўскай акругі БССР (да ліп.
1930), з 15.1.1938 г. ў Магілёўскай вобл. На базе дарэв. створана прац. школа 1-й ступені, у якой у 1925 г. было 60 вучняў. Апрача дзяцей з в. Лапацічы тут вучыліся дзеці з весак Узгорск, Казакова, Пацяраеўка. У 1931 г. пач. школа стала двухкамплектнай. У пач. 1930-х г. арганізаваны калгас, потым пабудавана электрастанцыя, якая дала электраэнерпю 4 калгасам. У 1939 г. адкрыты бальніца, магазін. У Вял. Айч. вайну з жн. 1941 г. да 25.10.1943 г. акупіравана ням.-фаш. захопнікамі. У брацкай магіле, што ў цэнтры вёскі, пахаваны 510 сав. воінаў. Побач у 1959 г. пастаўлены 2 стэлы з іменамі 305 жыхароў вёсак Лапаціцкага с/с, якія загінулі на фронце і ў партыз. барацьбе. У 1962 — 65 гг. ў Чавускім р-не. У 1990 г. цэнтр племсаўгаса «Жалезінскі», 159 гаспадарак, 392 жыхары. У вёсцы была размешчана вытв. брыгада, ферма буйной рагатай жывёлы, майстэрні па рамонце с.-г. тэхнікі, лесапільня, устаноўка па вырабе вітаміннай мукі, ветэрынарны участак. Вёска пацярпела ад катастрофы на Чарнобыльскай атамнай электрастанцыі. У 2007 г. агульнаадукац. школа (17 настаунікаў), дзіцячы сад-яслі, Дом культуры, стацыянарная кінаустаноука, б-ка аграгарадка, фельч.акушэрскі пункт, комплексны прыемны пункт быт. абслугоування насельнщтва, грамадская лазня, аддз. сувязі, лясніцтва, сталовая, аўтаматычная тэлеф. станцыя, аддз. ашчаднага банка. Праект планіроўкі і забудовы распрацаваны у 1983 г. ін-там «Магілеўграмадзянпраект». Гал. вуліца(адрэзак шашы) арыентаваназ ПнЗ на ПдУ. Ад яе на Пд адыходзяць 3 прамалінейныя параллельныя вуліцы, на Пн-крывалінейная вул. з завулкамі. Забудавана двухбакова, шчыльна, пераважна драўлянымі дамамі сядзібнага тыпу. На гал. вуліцы, ўздоўж шашы склаўся грамадскі цэнтр. Новая вуліца, якая арыентавана паралельна да шашы, забудоуваецца тыпавымі мураванымі жылымі дамамі. На Пн — гасп. сектар, на Пд — лесагадавальнік.
У склад сельсавета уваходзяць 14 вёсак. У канцы 1930-х г. на тэр. сучаснага Лапаціцкага с/с былі вёскі Зазоўшчына і Хоцішча, паселкі Забор'е, Халяўка, Шацкоўшчына, Масцішчаў, Клецішча, Крывулі, Клеткі, якія зараз не існуюць.
ЛЕБЯДЗЁЎКА — (деревня ЛЕБЕДЕВКА Славгородского района) вёска ў Свенскім с/с, за 13 км на ПдЗ ад Слаўгарада, 83 км ад Магілёва, 53 км ад чыг. ст. Чавусы на лініі Магілёў — Крычаў. Рэльеф раўнінны, на Пд мяжуе з лесам. На Пн цячэ р. Пацэя (прыток р. Касалянка). На ПнУ — штучны вадаем з рыбнай гаспадаркай. Транспартныя сувязі па шашы Слаўгарад— Доўск, якая праходзіць каля вёскі. 21 гаспадарка, 54 жыхары (2007).
Вядома па пісьмовых крыніцах з 1800 г. як в. Крывая Слабада. У 1858- г. 74 жыхары мужчынскага полу, у складзе маёнтка Свенцкполь Быхаўскага павета Магілёўскай губ. У 1880 г. 31 двор, 205 жыхароў. Частка вяскоўцаў займалася кравецкім промыслам. У 1897 г.в. Лебядзеўка (яна ж Крывая, Крывая Слабада) налічвала 45 двароў, 301 жыхара. Меліся хлебазапасны магазін, школа граматы. У 1909 г. 37 двароў, 354 жыхары. Належала Лебядзеўскаму сельскаму т-ву. Адносілася да Гайшынскага праваслаўнага прыхода. У 1914 г. адкрыта земская школа, якая размясцілася ў наемным памяшканні. У 1917 г. 396 жыхароў. 3 1919 г. ў Быхаўскім павеце Гомельскай губ. РСФСР, з 1924 г. ў Прапойскім (з 23.5.1945 г. Слаўгарадскі) р-не Магілёўскай акругі БССР (да ліп. 1930), з 15.1.1938 г. ў Магілеускай вобл. На базе дарэв. адкрыта прац. школа 1-й ступені, ў якой у 1925 г. было 60 вучняў, у іх ліку 12 піянераў. 20.6.1920 г. адкрыта школа па ліквідацыі непісьменнасці сярод дарослых. У 1920 г. 57 двароў, 384 жыхары. У 1931 г. школа стала двухкамплектнай. У 1931 г. арганізаваны калгас «Пралетарый». У 1939 г. ў выніку перасялення з хутароў 57 гаспадарак узніклі 2 новыя вуліцы. У Вял. Айч. вайну з жн. 1941 г. да 25.10.1943 г. акупіравана ням.-фаш, захопнікамі. У брацкай магіле, што на паўд. ускраіне вёскі, пахаваны 13 сав. воінаў, якія загінулі ў 1943 г. У 1962 — 65 гг. ў Быхаўскім р-не. У 1990 г. ў складзе калгаса «Зара» (цэнтр — в. Свенск), 54 гаспадаркі, 123 жыхары. Была ферма буйной рагатай жывелы, якую узначальваў кавалер ордэнаў Леніна і Прац. Чырвонага Сцяга У.Ф.Марушэнка. Вёска пацярпела ад катастрофы на Чарнобыльскай атамнай электрастанцыі. У 2007 г. магазін, грамадскаялазня. Аснову планіроўкі складаюць 3 паралельныя паміж сабой прамалінейныя вуліцы мерыдыянальнай арыентацыі, злучаныя вуліцай, якая на усх. ускраіне паварочвае да шашы. Забудавана двухбакова, шчыльна, традыц. драўлянымі дамамі сядзібнага тыпу.
Радзіма Героя Сац. Працы, заслуж. будауніка БССР, брыгадзіра комплекснай брыгады будтрэста № 12 ў г. Магілеў А.П.Старавойтава (нар. у 1939).
ЛІПНІК (деревня ЛИПНИК Славгородского района) — былы пасёлак у Свенскім с/с, за 29 км на ПдЗ ад Слаўгарада, 99 км ад Магілёва, 50 км ад чыг. ст. Рагачоў на лініі Магілёў- Жлобін. Рэльеф раўнінны. ... (Працяг- будзе). 

Ну, а калі  хто з'ехаў за межы Магілеўскай вобласці і захоча наведаць родныя мясціны продкаў, то ён можа праязджаць праз абласны цэнтар Магілеў, і яму стануць дарэчы звесткі пра аўтобусы, грамадскі транспарт і іншыя даведкі тэлефонаў і сайтаў Магілёва .

Читайте также:
Города и деревни. Мстиславский район
Предки жителей Костюковичского района -радимичи


Комментариев нет:

Отправить комментарий